22 снежня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЮШЧУКА (1940, в. Авады Кобрынскага раёна), доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (РАМН), лаўрэата прэмій Урада Расійскай Федэрацыі, заслужанага дзеяча навукі Расіі

Нарадзіўся Мікалай Юшчук 22 снежня 1940 г. у в. Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Дарэчы, першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.

Бацькам Мікалая па сямейных абставінах прыйшлося з’ехаць у Іркуцкую вобласць, дзе ў г. Чаромхава ён закончыў сярэднюю школу. З выбарам прафесіі выпускнік даўно вызначыўся: ён хацеў стаць урачом-анколагам. Аднак, нават маючы добрыя веды па школьных прадметах і моцнае жаданне стаць урачом, паступіць вясковаму хлопцу ў медыцынскую ВНУ ў канцы 1950-х было вельмі складана. Падрыхтоўка для здачы экзаменаў на круглыя пяцёркі ў Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут у юнака займе два гады. Рыхтаваўся да паступлення і працаваў малатабойцам у шахце, слесарам па рамонту падземнага транспарту.

У 1960 г. Мікалай Юшчук паступіў ў Іркуцкім дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе зарэкамендаваў сябе як выдатны арганізатар моладзі: быў выбраны сакратаром камітэта ВЛКСМ, з’яўляўся нязменным старастам групы. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай медбрата, санітара. Пасля заканчэння ў 1966 г. інстытута вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных хвароб Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

У 1968 г. Мікалай Дзмітрыевіч узначаліў інфекцыйную бальніцу г. Іркуцка. Практычную медыцынскую дзейнасць сумяшчаў з навуковай, працуючы на пасадзе стажора-даследчыка, а потым малодшага навуковага супрацоўніка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі. У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Маладога вучонага чакала вялікая будучыня, якая была звязана з Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным інстытутам (цяпер — Маскоўскі дзяржаўны медыка-стаматалагічны ўніверсітэт, МДМСУ). Больш за сорак гадоў працоўнай дзейнасці М. Д. Юшчука звязана з гэтым універсітэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана, прарэктара да рэктара і прэзідэнта МДМСУ, вядомага вучонага, педагога і клініцыста. Свой інтэлект, энергію, талент вучонага і арганізатара Мікалай Дзмітрыевіч цалкам прысвяціў ўмацаванню аўтарытэту вядучага ў Расіі ВНУ па стаматалагічнай адукацыі, клопаце аб паляпшэнні жыцця студэнтаў і супрацоўнікаў.

У 1980 г. Мікалай Дзмітрыевіч абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции». У 1981 г. М. Д. Юшчуку было прысвоена званне прафесара, у 1991 г. ён быў абраны членам-карэспандэнтам, у 1999 г. — акадэмікам РАМН.

Мікалай Дзмітрыевіч — аўтар больш за 800 навуковых прац, шэраг работ апублікаваны за мяжой. Выдадзены такія важныя манаграфіі і падручнікі, як «Сальмонеллезы», «Бактериальная дизентерия», «Инфекционные болезни», «Диагностика и дифференциальная диагностика острых кишечных инфекций», «Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии», «Эпидемиология», «Инфекционные болезни», «Заразные болезни человека», «Иерсиниозы», «Диагностика и лечение диффузных заболеваний печени», «Поражение нервной системы при герпетических инфекциях», «Краткий курс эпидемиологии», «Справочник по эпидемиологии», «Лекции по инфекционным болезням», «Военная эпидемиология», «Грипп птиц у человека: угроза пандемии» і інш.

М. Д. Юшчук унёс вялікі ўклад у вывучэнне патафізіялогіі і распрацоўцы метадаў тэрапіі розных інфекцыйных хвароб. Пад кіраўніцтвам вучонага праводзілася вывучэнне малекулярна-біялагічных тэхналогій у дыягностыцы вірусных гепатытаў. Навуковая дзейнасць М. Д. Юшчука сканцэнтравана на праблемах дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Асаблівая ўвага ў гэтай працы надаецца вывучэнню патагенезу і патогенетычных метадаў лячэння інфекцыйных хвароб на аснове функцыянальна-марфалагічных і імуналагічных падыходаў.

Наш зямляк з’яўляецца не толькі вядомым вучоным, але і бліскучым педагогам, высокакваліфікаваным ўрачом, прызнаным аўтарытэтам у галіне інфекцыйнай паталогіі, сістэме медыцынскай адукацыі. Ён — член праўлення Міжнароднага таварыства інфекцыяністаў і мікрабіёлагаў, член спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, старшыня Экспертнага савета ВАК Расійскай Федэрацыі. У 2009 г. М. Д. Юшчук абраны членам Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі ад агульнарасійскіх грамадскіх арганізацый. Прафесар Юшчук мае шмат вучняў, пад яго кіраўніцтвам абаронена 60 кандыдацкіх і 15 доктарскіх дысертацый.

Шматгранная дзейнасць акадэміка М. Д. Юшчука адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Прызнаннем навуковых заслуг стала атрыманне ім звання «Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі» (1997). За вялікі ўклад у развіццё расійскай навукі і медыцыны Мікалай Дзмітрыевіч стаў лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Лаўрэат прэміі «Прафесія — Жыццё» ў намінацыі «Выдатны настаўнік» (адзінай міжнароднай прэміі, лаўрэаты якой заахвочваюцца за ўвасабленне сваёй мары стаць навукоўцам, урачом, педагогам, бізнесменам — сапраўднай асобай, чыё жыццё цалкам прысвечана служэнню прафесіі, а прафесія стала сэнсам жыцця; 2009).

Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III і IV ступеняў, ордэнам Дружбы, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Нягледзячы на сваю занятасць, Мікалай Дзмітрыевіч ніколі не забываў пра сваю малую радзіму, з сям’ёй бываў на Кобрыншчыне. Падтрымліваў цёплыя адносіны са сваім аднакласнікам, заслужаным настаўнікам БССР А. В. Букачам, тэлефанаваў і перапісваўся з ім, пасылаў яму свае самыя каштоўныя навуковыя працы.

Прайсці шлях ад малатабойца на шахце да акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, стаць вядомым навукоўцам у нашай краіне і за яе мяжой, пры непасрэдным удзеле якога распрацоўваюцца праграмы, навучальныя планы, выдаецца літаратура па інтэграцыі медыцынскай адукацыі на міжнародным узроўні, дадзена толькі таленавітым. У іх ліку — наш зямляк Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы М. Д. Юшчука

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2003.

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для студентов мед. колледжей и училищ / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2007.

Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2005.

Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2007.

Ющук, Н. Д. Лечение острых кишечных инфекций / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : ВУНМЦ, 1998.

Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2003.

Ющук, Н. Д. Военная эпидемиология. Противоэпидемическое обеспечение в военное время и при чрезвычайных ситуациях : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – М., 2007. – 150 с.

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для мед. училищ и колледжей / Н. Д. Ющук, Г. Н. Кареткина, Л. И. Мельникова. – 5-е изд., испр. – М. : ГЭОТАР-Медия, 2015. – 497 с. : ил.

Ющук, Н. Д. Инфекционные и паразитарные болезни : учеб. пособие / Н. Д. Ющук, И. Н. Гнутов, Ю. И. Клюшников. – Ставрополь : СГМИ, 1992. – 109 с. : ил.

Ющук, Н. Д. Клиника, диагностика и лечение иерсиниоза : (лекция) / Н. Д. Ющук. – М. : МИСИ, 1987. – 25 с.

Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – 2-е изд., перераб. и доп. – М. : Медицина, 2005. – 200 с. : табл.

Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : в 2 т. / Н. Д. Ющук, Ю. Я. Венгеров. – 4-е изд., перераб. и доп. – М. : ГЭОТАР-Медия, 2016. – Т. 1. – 656 с.

Ющук, Н. Д. Основы инфекционной иммунологии : (лекция) / Н. Д. Ющук. – М. : ММСИ, 1987. – 32 с.

Ющук, Н. Д. Острые кишечные инфекции: диагностика и лечение / Н. Д. Ющук, Л. Е. Бродов. – М. : Медицина, 2001. – 304 с. : ил.

Ющук, Н. Д. Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – М. : ВЕДИ, 2003. – 96 с.

Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – М. : Медицина, 2003. – 448 с. : ил.

Ющук, Н. Д. Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Н. Д. Ющук. – М., 1980. – 29 с.

Ющук, Н. Д. Некоторые показатели функционального состояния тонкой кишки у больных острой дизентерией : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. Д. Ющук. – М., 1972. – 17 с.

Аб жыці і дзейнасці М. Д. Юшчука

Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі. Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч// Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 143-144 : фат.

Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 156-158.

80 гадоў з дня нараджэння М. Д. Юшчука (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 153.

Савчук, М. Дело всей жизни ученого Ющука / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. – 2010. – 28 января. – С. 6.

Около 40 лет жизни Н. Д. Ющук (уроженец д. Овады) посвятил Московскому государственному медико-стоматологическому университету и подготовке на его базе высококвалифицированных специалистов.

Ющук, Н. Д. Новые высоты высшего образования / Н. Д. Ющук ; интервью вел Александр Иванов / Медицинская газета. Москва, 2010. — 16 апреля (№ 27).

Юбилей академика РАМН Николая Дмитриевича Ющука : к 70-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. – 2010. – Т. 20. — № 6. – С. 86-87.

Академик из д. Оводы // Кобрин-информ. – 2009. – 17 сентября. – С. 26.

Академик Российской академии медицинских наук Н. Д. Ющук — уроженец д. Оводы Кобринского района.

Николай Дмитриевич Ющук : к 65-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. – 2006. – Т. 16. — № 1. – С. 93.

Ющук Николай Дмитриевич [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/ Ющук,_Николай_ Дмитриевич. – Дата доступа: 06.10.2020.

Ющук Николай Дмитриевич [Электронный ресурс] // Московский государственный медико-стоматологический университет. – Режим доступа: http://www.msmsu.ru/niversity/rektorat/11/ . – Дата доступа: 06.10.2020.

Ющук Н. Д. [Электронный ресурс] // История медицины. – Режим доступа: http://www.historymed.ru/chair/the leaders_of_the_university/-new. – Дата доступа: 06.10.2020.

Ющук Николай Дмитриевич [Электронный ресурс] // Интернист. – Режим доступа: https://internist.ru/ lectors/ detail/ushuk/ – Дата доступа: 06.10.2020.

Кобрынскі раён

Авады

Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч

Вучоныя

Прафесары

Акадэмікі

Медыцынскія работнікі