22 снежня 2020 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Юшчука [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index.php/homehttp .– Дата доступу: 22.12.2020.

22 снежня 2020 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Юшчука (1940), доктара медыцынскіх навук, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук

Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцыАвады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.

Бацькам Мікалая па сямейных абставінах прыйшлося з’ехаць у Іркуцкую вобласць, дзе ў г. Чаромхава ён закончыў сярэднюю школу. З выбарам прафесіі выпускнік даўно вызначыўся: ён хацеў стаць урачом-анколагам. Аднак, нават маючы добрыя веды па школьных прадметах і моцнае жаданне стаць урачом, паступіць у медыцынскую ВНУ ў канцы 1950-х было вельмі складана. Падрыхтоўка для здачы экзаменаў на круглыя пяцёркі ў медыцынскі інстытут у юнака займе два гады. Рыхтаваўся да паступлення і працаваў малатабойцам у шахце, слесарам па рамонту падземнага транспарту.

У 1960 г. Мікалай Юшчук паступіў ў Іркуцкім дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе зарэкамендаваў сябе як выдатны арганізатар моладзі: быў выбраны сакратаром камітэта ВЛКСМ, з’яўляўся нязменным старастам групы. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай медбрата, санітара. Пасля заканчэння ў 1966 г. інстытута вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных хвароб Іркуцкага ДМІ.

У 1968 г. Мікалай Дзмітрыевіч ўзначаліў інфекцыйную бальніцу г. Іркуцка. Практычную медыцынскую дзейнасць сумяшчаў з навуковай, працуючы на пасадзе стажора-даследчыка, а потым малодшага навуковага супрацоўніка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі. У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Маладога вучонага чакала вялікая будучыня, якая была звязана з Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным інстытутам (цяпер – Маскоўскі дзяржаўны медыка-стаматалагічны ўніверсітэт). Больш за сорак гадоў працоўнай дзейнасці М. Д. Юшчука звязана з гэтым універсітэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана, прарэктара да рэктара і прэзідэнта МДМСУ, вядомага вучонага, педагога і клініцыста. Свой інтэлект, энергію, талент вучонага і арганізатара Мікалай Дзмітрыевіч цалкам прысвяціў ўмацаванню аўтарытэту вядучага ў Расіі ВНУ па стаматалагічнай адукацыі, клопаце аб паляпшэнні жыцця студэнтаў і супрацоўнікаў.

У 1980 г. М. Д. Юшчук абараніў доктарскую дысертацыю «Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции». У 1981 г. яму прысвоена званне прафесара, у 1991 г. ён абраны членам-карэспандэнтам, у 1999 г. – акадэмікам РАМН.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, шэраг работ апублікаваны за мяжой. Выдадзены такія важныя манаграфіі і падручнікі, як «Сальмонеллезы», «Бактериальная дизентерия», «Инфекционные болезни», «Диагностика и дифференциальная диагностика острых кишечных инфекций», «Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии», «Эпидемиология», «Инфекционные болезни», «Заразные болезни человека», «Иерсиниозы», «Диагностика и лечение диффузных заболеваний печени», «Поражение нервной системы при герпетических инфекциях», «Краткий курс эпидемиологии», «Справочник по эпидемиологии», «Лекции по инфекционным болезням», «Военная эпидемиология» і інш.

М. Д. Юшчук унёс вялікі ўклад у вывучэнне патафізіялогіі і распрацоўцы метадаў тэрапіі розных інфекцыйных хвароб. Пад кіраўніцтвам вучонага праводзілася вывучэнне малекулярна-біялагічных тэхналогій у дыягностыцы вірусных гепатытаў. Навуковая дзейнасць М. Д. Юшчука сканцэнтравана на праблемах дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Асаблівая ўвага ў гэтай працы надаецца вывучэнню патагенезу і патогенетычных метадаў лячэння інфекцыйных хвароб на аснове функцыянальна-марфалагічных і імуналагічных падыходаў.

Наш зямляк з’яўляецца не толькі вядомым вучоным, але і бліскучым педагогам, высокакваліфікаваным урачом, прызнаным аўтарытэтам у галіне інфекцыйнай паталогіі, сістэме медыцынскай адукацыі. Член праўлення Міжнароднага таварыства інфекцыяністаў і мікрабіёлагаў, спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, старшыня Экспертнага савета ВАК Расійскай Федэрацыі. У 2009 г. абраны членам Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі ад агульнарасійскіх грамадскіх арганізацый. Прафесар М. Д. Юшчук мае шмат вучняў, пад яго кіраўніцтвам абаронена 60 кандыдацкіх і 15 доктарскіх дысертацый.

Шматгранная дзейнасць акадэміка М. Д. Юшчука адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Прызнаннем навуковых заслуг стала атрыманне ім звання «Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі» (1997). За вялікі ўклад у развіццё расійскай навукі і медыцыны Мікалай Дзмітрыевіч стаў лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Лаўрэат прэміі «Прафесія – Жыццё» ў намінацыі «Выдатны настаўнік» (адзінай міжнароднай прэміі, лаўрэаты якой заахвочваюцца за ўвасабленне сваёй мары стаць навукоўцам, урачом, педагогам, бізнесменам, – сапраўднай асобай, чыё жыццё цалкам прысвечана служэнню прафесіі, а прафесія стала сэнсам жыцця; 2009). Узнагароджаны ордэнамі «За заслугі перад Айчынай» III і IV ступеняў, Дружбы, «Знак Пашаны», медалямі.

Нягледзячы на сваю занятасць, Мікалай Дзмітрыевіч ніколі не забываў пра сваю малую радзіму, з сям’ёй бываў на Кобрыншчыне. Падтрымліваў цёплыя адносіны са сваім аднакласнікам, заслужаным настаўнікам БССР А. В. Букачам, тэлефанаваў і перапісваўся з ім, пасылаў яму свае самыя каштоўныя навуковыя працы.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы М. Д. Юшчука

  1. Лекции по инфекционным болезням : в 2 т. / Н. Д. Ющук, Ю. Я. Венгеров. – 4-е изд., перераб. и доп. – Москва : ГЭОТАР-Медия, 2016. – Т. 1. – 656 с.
  2. Инфекционные болезни : учебник для мед. училищ и колледжей / Н. Д. Ющук, Г. Н. Кареткина, Л. И. Мельникова. – 5-е изд., испр. – Москва : ГЭОТАР-Медия, 2015. – 497 с. : ил.
  3. Военная эпидемиология. Противоэпидемическое обеспечение в военное время и при чрезвычайных ситуациях : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – Москва, 2007. – 150 с.
  4. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – 2-е изд., перераб. и доп. – Москва : Медицина, 2005. – 200 с. : табл.
  5. Эпидемиология : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – Москва : Медицина, 2003. – 448 с. : ил.
  6. Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – Москва : ВЕДИ, 2003. – 96 с.
  7. Острые кишечные инфекции: диагностика и лечение / Н. Д. Ющук, Л. Е. Бродов. – Москва : Медицина, 2001. – 304 с. : ил.
  8. Покровский, В. И. Бактериальная дизентерия / В. И. Покровский, Н. Д. Ющук. – Москва : Медицина, 1994. – 256 с. : ил.
  9. Эпидемиология : учеб. пособие для студ. мед. вузов / Н. Д. Ющук, М. А. Жогова, В. В. Бушуева, В. Н. Колесова. – Москва : Медицина, 1993. – 336 с. : ил.
  10. Инфекционные и паразитарные болезни : учеб. пособие / Н. Д. Ющук, И. Н. Гнутов, Ю. И. Клюшников. – Ставрополь : СГМИ, 1992. – 109 с. : ил.
  11. Основы инфекционной иммунологии : (лекция) / Н. Д. Ющук. – Москва : ММСИ, 1987. – 32 с.
  12. Клиника, диагностика и лечение иерсиниоза : (лекция) / Н. Д. Ющук. – Москва : МИСИ, 1987. – 25 с.
  13. Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Н. Д. Ющук. – Москва, 1980. – 29 с.
  14. Некоторые показатели функционального состояния тонкой кишки у больных острой дизентерией : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. Д. Ющук. – Москва, 1972. – 17 с.

Аб жыці і дзейнасці М. Д. Юшчука

  1. Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі : Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. С. 143–144 : фат.
  2. Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2017. С. 156–158.
  3. 80 гадоў з дня нараджэння М. Д. Юшчука (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 153.
  4. Ющук, Н. Д. Новые высоты высшего образования / Н. Д. Ющук ; интервью вел Александр Иванов / Медицинская газета. Москва, 2010. 16 апреля (№ 27).
  5. Савчук, М. Дело всей жизни ученого Ющука / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2010. 28 января. С. 6.
  6. Юбилей академика РАМН Николая Дмитриевича Ющука : к 70-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. 2010. Т. 20. № 6. С. 86–87.
  7. Академик из д. Оводы // Кобрин-информ. 2009. 17 сентября (№ 38). С. 26. (Ими гордится Кобрин).
  8. Николай Дмитриевич Ющук : к 65-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. 2006. Т. 16. № 1. С. 93.

Кобрынскі раён

Авады

Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч

Вучоныя

Прафесары

Акадэмікі

Медыцынскія работнікі