24 красавіка 1899 г. [нар. Оскар Зарыскі] // Звязда. — 2019. — 24 красавіка. — С. 12.

Амерыканскі матэматык О. Зарыскі нарадзіўся ў г. Кобрыне.

24 красавіка 1899 год — нарадзіўся (г. Кобрын) Оскар Зарыскі, амерыканскі матэматык, адзін з заснавальнікаў апгебраічнай геаметрыі, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1944), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. У 1924 годзе скончыў Рымскі ўніверсітэт. З 1927 года — у ЗША ва ўніверсітэце Д. Хопкінса, пасля працаваў у Ілінойскім і Гарвардскім універсітэтах і Прынстанскім інстытуце перспектыўных даследаванняў. Аўтар навуковых прац па тэорыі мностваў, алгебраічнай геаметрыі, лінейных сістэмах. Памёр у 1986 годзе.