25 мая – 80 гадоў з дня нараджэння [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/ index.php/ search?searchword. – Дата доступу: 12.09.2016.

25 мая – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЛАТОНАВІЧА ПРЫМАЧУКА (1936, в. Мацы, Кобрынскі раён), вучонага, кандыдата гістарычных навук

Прымачук Іван Платонавіч – беларускі вучоны. Кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт (1986), прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ) (2001).

Нарадзіўся Іван Прымачук 25 мая 1936 г. у в. Мацы. У 1960 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў завучам Лужкаўскай школы Маладзечанскага раёна, выкладчыкам Мінскага індустрыяльнага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў, інспектарам, начальнікам аддзела Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2000 г. І. Прымачук узначальваў кафедру сусветнай гісторыі МГЭІ.

І. П. Прымачук — аўтар больш чым 40 прац па гісторыі Беларусі. Адзін з аўтараў «Эканамічнай гісторыі Беларусі» (1983, 1996, 1999) і «Экономической истории зарубежных стран» (1996, 1998).

Колам яго навуковых інтарэсаў з’яўляюцца міжнародныя сувязі Беларусі ў галіне адукацыі і навукі, станаўленне капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове ХІХ — пачатку ХХ ст.

Тэматыка публікацый: міжнародная эканоміка, палітычная эканомія і інш.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Прымачук, І.П. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі : метадычны зборнік / І.П. Прымачук, Н.І. Палятаева, Ю. Л. Грузіцкі [і інш.]. — Мінск, 1994.

Примачук, И.П. Развитие международного сотрудничества высшей школы Советской Белоруссии (1959-1975 гг.) : автореф. дис. канд. ист. наук / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина, И.П. Примачук. – Минск, 1980.

Беларусь: история, краеведение, этнология в контексте мировых цивилизаций : учеб.-метод. пособие для студ. 1-го курса заоч. формы обуч. / Междунар. гуманит.-экон. ин-т; авт.-сост. И.П. Примачук [и др.].- Минск: Веды, 2003.- 122 с.

Нам стала родной Белоруссия : [сборник] / сост.: И.П. Примачук [и др.]. – Мінск : Выш. школа, 1968.

Прымачук Іван Платонавіч / падрыхтавалі А.І. Валахановіч, М.В. Іванова, В.П. Лясун, Т.С. Назарук, Н.М. Пліско, І.П. Прымачук, І.Я. Швед, С. Юркевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

Прымачук Іван Платонавіч [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http:// ikobrin.ru/ pl/kobrin-139.php. – Дата доступа: 10.04. 2016.