3 філасофскім падыходам да жыцця // Кобрынскі веснік. – 2013. – 23 лютага. – С. 4. — (Славутыя людзі Кобрыншчыны).

Пра беларускага філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара Георгія Антанюка з в. Мацы.

СЛАЎНЫЯ ЛЮДЗІ КОБРЫНШЧЫНЫ

3 філасофскім падыходам да жыцця

Прыемна ўсведамляць, што на кобрынскай зямлі нараджаюцца і вырастаюць людзі, якія становяцца вядомымі навукоўцамі, сапраўднымі аўтарытэтамі ў той ці іншай галіне навукі.

Сярод іх і беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар Георгій Антанюк. Нарадзіўся 13 лістапада 1942 г. ў в. Мацы, пасля службы ў Савецкай Арміі ў 1970 годзе закончыў філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры, а потым працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР. 3 1980 года старшы выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Абараніў доктарскую дысертацыю, якая прысвечана метадалагічным праблемам сацыяльных адносін. Георій Антанюк стаў наватарам у распрацоўцы метадапогіі сацыяльнага праектавання, прысвяціўшы гэтай тэме шэраг грунтоўных работ. У сваіх работах наш вядомы зямляк даследуе як агульнасацыяльныя, так і агульнафіласофскія праблемы.

Ул. інф.