Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»

 НАВУКОВЕЦ, КІРАЎНІК, ДЗЯРЖАЎНЫ ДЗЕЯЧ

Біябібліяграфічны паказальнік

да 75-годдзя з дня нараджэння

Міхаіла Іванавіча Дземчука

Кобрын

2021

УДК 016:[908(476.7)(092)+929 Дзямчук]

ББК 91.9:72(4Беи)

        Н15

Серыя заснавана ў 2014 годзе

Складальнік

галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі С. Д. Курачук

 Н15  

Навуковец, кіраўнік, дзяржаўны дзеяч : біябібліяграфічны паказальнік да 75-годдзя з дня нараджэння М. І. Дземчука / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : цэнтральная раённая бібліятэка, 2021. – 40 с. : іл. – (Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»).

Біябібліяграфічны паказальнік прысвечаны вядомаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужанаму дзеячу навукі Рэспублікі Беларусь Міхаілу Іванавічу Дземчуку (1946–2016). Выданне змяшчае біяграфічны нарыс, спіс крыніц аб яго жыцці і дзейнасці, фотаматэрыялы. Адрасаваны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.

УДК 016:[908(476.7)(092)+929 Дзямчук]

           ББК 91.9: 72(4Беи)

© Кобрынская раённая цэнтралізаваная

      бібліятэчная сістэма, 2021

АД СКЛАДАЛЬНІКА

Вядомы дзяржаўны грамадскі дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, акадэмік некалькіх акадэмій, у тым ліку міжнародных, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. За ўсім гэтым — адзін чалавек, наш зямляк Міхаіл Іванавіч Дзямчук, ураджэнец вёскі Дзявяткі, выпускнік СШ № 2 горада Кобрына. У жыцці і навуцы ён прайшоў шлях, характэрны для многіх таленавітых і мэтанакіраваных людзей. І на кожнай ступені росту і прызнання ніколі не забываў пра родны кут, сваю малую радзіму.

          Біябібліяграфічны паказальнік з серыі «Асоба ў гісторыі малой радзімы» прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дземчука.

Паказальнік мае наступную структуру:

Ад складальніка

Біяграфічны нарыс

Вехі жыцця

Шырокае прызнанне

Сувязь з землякамі

Бібліяграфічныя матэрыялы

Працы

Аб жыцці і дзейнасці

Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.

Раздзел «Працы» ўключае кнігі, артыкулы з часопісаў М. І. Дземчука. Кнігі размешчаны ў алфавіце назваў, часопісныя артыкулы — па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце загалоўкаў.

У раздзеле «Аб жыцці і дзейнасці» творы друку згрупаваны па відах: главы, раздзелы з кніг, часопісныя і газетныя артыкулы, найбольш стабільныя электронныя рэсурсы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Мова бібліяграфічных апісанняў адпавядае мове выданняў. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія анатацыі. Уключаны артыкулы з газет і часопісаў на беларускай і рускай мовах з 1995 па 2020 год.

Бібліяграфічныя запісы ў паказальніку складзены ў адпаведнасці з міждзяржаўнымі стандартамі «ГОСТ 7.1-2003 Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления», «ГОСТ 7.80-2000 Библиографическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления».

Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.

Паказальнік уключае асабістыя дакументы М. І. Дземчука, фатаграфіі з архіваў установы адукацыі «Рынкаўская базавая школа», дзяржаўнай установы культуры «Тэвельская публічная бібліятэка», а таксама з асабістых фотаархіваў У. Р. Кузіча і стрыечнай сястры Міхаіла Дземчука Н. М. Шчочкінай.

Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.

БІЯГРАФІЧНЫ НАРЫС

Міхаіл Іванавіч Дзямчук (1946–2016)

Вехі біяграфіі

Міхаіл Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька Іван Іосіфавіч сам быў здольным да вучобы чалавекам і марыў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю.

Бацькоўская хата ў в. Дзявяткі

Бацькі Міхаіла Дземчука

Іван Іосіфавіч і Сцепаніда Іванаўна

(з сямейнага архіва стрыечнай сястры Н. М. Шчочкінай)

Міхаіл закончыў сем класаў у школе ў вёсцы Рынкі Кобрынскага раёна. Потым вучыўся ў сярэдняй школе № 2 горада Кобрына. Яшчэ ў школьныя гады Міхаіл праяўляў цікавасць да вучобы: вучыўся на «выдатна», меў глыбокія веды. Велізарнае жаданне дасягнуць поспеху пры пастаяннай і карпатлівай працы, мэтанакіраванасці дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём і паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову.

У 1963 годзе Міхаіл паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, па заканчэнні якога ў 1968 годзе атрымаў дыплом з адзнакай (№ 165959 ад 22 чэрвеня 1968 г.). Яму была прысвоена кваліфікацыя «фізік са спецыялізацыяй па ядзернай фізіцы».

       Фізічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна

Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі ў 1970 годзе Міхаіл Дзямчук 15 гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1970 – 1976 гадах быў малодшым, пазней старшым навуковым супрацоў-нікам. З 1976 па 1984 год ён узначальваў лабараторыю паўправадніковай электронікі Навукова-даследчага інсты-тута прыкладных фізічных праблем, а затым у 1983 – 1985 гадах быў загадчыкам кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў факультэта радыёфізікі і электронікі і сакратаром парткама Белдзяржуніверсітэта.

Доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985).

Творчы талент М. І. Дземчука праявіўся ў навуковых даследаваннях. Ён развіў новы напрамак у эксперымен-тальнай і тэхнічнай фізіцы, у аснове якога стварэнне сістэмы арыгінальных метадаў і прэцызійных оптаэлект-ронных сродкаў часава-імпульснага аналізу інтэнсіўнасці светлавога выпраменьвання. На аснове тэхналогій новага пакалення навуковец распра-цаваў і стварыў лазеры ўльтракароткіх імпульсаў субпіка-секунднага часавага дыяпазону з параметрамі выпрамень-вання, якія праграмуюцца.

Міхаіл Дзямчук быў спецыялістам у галіне навуко-вага прыборабудавання і квантавай радыёфізікі. Створа-ныя ім прыборы і сістэмы працуюць больш чым у 30 навуковых цэнтрах Беларусі, Расіі, Германіі, ЗША і іншых краінах. Яны дазволілі правесці серыю эксперыментаў з новымі навуковымі і практычнымі вынікамі, вырашыць шэраг задач у галіне эксперыментальнай і тэхнічнай фізікі.

Асноўныя працы вучонага – у галіне навуковага прыбора- і машынабудавання, сістэмнага аналізу і арганізацыйнага праектавання.

Работа ва ўрадзе БССР, Рэспублікі Беларусь

У 1982 годзе Міхаіл Іванавіч Дзямчук абараніў доктарскую дысертацыю і, працягваючы наву-ковую працу, уключыўся ў актыў-ную дзейнасць па арганізацыі сучаснай галіны навукі і адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

З 1985 года ён працаваў загадчыкам аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, а з 1988 года — Міністрам народнай адукацыі БССР.

Арганізацыйная дзейнасць М. І. Дземчука выйшла на новы ўзровень, калі ў 1991 годзе ён быў прызначаны намеснікам Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, курыраваў пытанні адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя. Міхаіл Іванавіч прымаў самы непасрэдны ўдзел у стварэнні новых органаў дзяржаўнага кіравання: Камітэта па навуцы і тэхналогіях, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Дэпартамента патэнтазнаўства, Агенцтва па аўтарскіх правах і інш. Усё гэта садзейнічала стварэнню ўмоў для больш эфектыўнага развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу краіны.

У 2000 годзе М. І. Дзямчук прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. На гэтай дзяржаўнай пасадзе ён працягваў стратэгічную лінію распрацоўкі навукова-тэхналагічнага і кадравага забеспячэння працэсу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Рэктар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі

З ліпеня 1994 года прафесар Дзямчук узначаліў адну з буйнейшых вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі — Беларускую дзяржаўную політэхніч-ную акадэмію (сёння — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) і паспеў шмат зрабіць для таго, каб працэс наву- чання адпавядаў патра-баванням часу. Назапашаны вопыт арганізатара навукі і адукацыі Міхаіл Іванавіч у поўнай меры рэалізаваў на пасадзе рэктара БДПА, якую ён узначальваў па 2000 год.

У гэты перыяд кіраўнік ініцыяваў мадэрнізацыю вышэйшай тэхнічнай адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі міжнароднымі нормамі, выступаў распрацоўшчыкам шэрагу праектаў і праграм, накіраваных на стварэнне новых эфектыўных навукова-вытворчых комплексаў, фарміра-ванне ў рэспубліцы высокаэфектыўнай сістэмы трансфера тэхналогій (тэхнаполісаў і тэхнапаркаў), арганізацыю эканамічных зон інавацыйнай актыўнасці і прадпрыемстваў высокай тэхналагічнай культуры.

За час працы на дзяржаўных пасадах Міхаіл Іванавіч Дзямчук праявіў сябе адказным, ініцыятыўным, граматным кіраўніком, патрабавальным да сябе і да падначаленых.

Работа ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы

На працягу 2002 — 2014 гадоў М. І. Дзямчук працаваў рэктарам Рэспубліканскага інсты-тута вышэйшай школы. Пад яго кіраўніцтвам ажыццяўлялася дзей-насць па мадэрнізацыі нацыя-нальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з сусветным вопы-там і задачамі фарміравання інавацыйнай эканомікі і інфарма-цыйнага грамадства, сістэмная распрацоўка навукова-метадалагічных прынцыпаў сацыяльнага праектавання інавацыйных адукацыйных сістэм, была арганізавана падрыхтоўка высокапрафесійных спецыялістаў новай якасці.

Дзейнасць у Республікан-скім інстытуце вышэйшай школы М. І. Дзямчук працягваў да канца сваіх дзён. У якасці прарэктара па інфармацыйна-аналітычнай рабоце ўзначальваў групу спецыялістаў, якая ажыццяў-ляла прафесійную ацэнку вопыту мадэрнізацыі сістэм адукацыі краін свету і распрацоўвала адпаведныя стратэгіі і палітыку пераўтварэнняў, якая адпавядала нацыянальным інтарэсам нашай краіны.

У апошнія гады ў сферы навуковых інтарэсаў М. І. Дземчука былі праблемы адукацыі і развіцця навукі ў рэспубліцы, тэорыя і практыка стварэння сучасных навукаёмістых, канкурэнтаздольных вытворчасцей і тэхна-логій. Прафесар Дзямчук кіраваў шэрагам праектаў і праграм па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы адукацыі, распрацоўцы новых адукацыйных тэхналогій і фарміра-ванні навучальных устаноў інтэграванага тыпу — сучасных ліцэяў, у тым ліку ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, гімназій, каледжаў. Ён аўтар канцэптуальных палажэнняў па рэфармаванні прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай школы рэспублікі ў рыначных адносінах, аптымізацыі кіруючых структур у галіне адукацыі.

Большая частка працоўнай біяграфіі М. І. Дземчука звязана з педагагічнай дзейнасцю ў вядучых ВНУ краіны. Многія з яго вучняў займаюць сёння адказныя пасады ў органах дзяржаўнага кіравання і арганізацыях сацыяльна-эканамічнай сферы.

26 ліпеня 2016 года Міхаіл Іванавіч Дзямчук пайшоў з жыцця. Ён пражыў 70 гадоў. Пахаваны на ўсход-ніх могілках у Мінску.

Жыццёвай разважлі-васцю, вострым розумам, чалавечнасцю, велізарным асабістым абаяннем і ўважлівасцю да іншых людзей вылучаўся Міхаіл Дзямчук, таленавіты сын Беларусі, наш знакаміты зямляк, светлая памяць пра якога застанецца назаўжды.

Шырокае прызнанне

Навуковая і грамадская дзейнасць прафесара Дземчука высока адзначана дзяржавай. Ён лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі 1979 года і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі 1986 года. Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года прысуджана Міхаілу Іванавічу за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапеременных патокаў светлавога выпраменьвання.

За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, шырокае ўкараненне сучасных тэхнічных сродкаў навучання, вынікаў навуковых даследаванняў М. І. Дзямчук узнагароджаны значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

У 1996 годзе за значны ўклад у развіццё беларускай навукі, падрыхтоўку навуковых і інжынерных кадраў Прэзі-дэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка сваім Указам прысвоіў рэктару Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі Міхаілу Іванавічу Дземчуку ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (Указ ад 24 мая 1996 года, № 199).

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Урада Рэспублікі Беларусь.

М. І. Дзямчук выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1986-1990) і Народным дэпутатам СССР (1989-1994). У 1989 годзе як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР сваім выступам падтрымаў «Закон аб мовах», які замацоўваў дзяржаўнасць беларускай мовы.

Міхаіл Іванавіч Дзямчук — член-карэспандэнт Нацыя-нальнай акадэміі навук Беларусі (1986), акадэмік Між-народнай акадэміі навук вышэйшай школы (1993), Міжна-роднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук (1994), Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1995), старшыня Прэзідыума Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995).

Прафесар Дзямчук з’яўляўся арганізатарам і кіраў-ніком Навукова-педагагічнай школы сістэмнага аналізу, заснаванай у 1998 годзе. За час існавання навуковай школы абаронены дзясяткі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Вучні М. І. Дземчука працуюць выкладчыкамі ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікамі розных навуковых лабараторый і цэнтраў. Падрыхтаваў 7 дактароў і кандыдатаў навук.

М. І. Дзямчук — аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій («Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте» (1981), «Импульсная спектрометрия» (1986), «Республика Бела-русь: системные принципы устойчивого развития» (2003), «Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь» (2006), «Системная методология инновационной деятельности» (2007), і 40 вынаходстваў.

Наш зямляк Міхаіл Іванавіч Дзямчук вядомы ў рэспубліцы як буйны вучоны, які ўнёс значны ўклад у развіццё навукі, адукацыі і вытворчасці.

Сувязь з землякамі

Міхаіл Іванавіч Дзямчук на кожнай ступені росту і прызнання не забываў пра родны кут, сваю малую радзіму.

Кобрыншчына можа ганарыцца: Міхаіл Дзямчук нарадзіўся на нашай зямлі, у вёсцы Дзявяткі Тэвельскага сельсавета. А з Кобрына, з сярэдняй школы № 2, якую скончыў з залатым медалём, пайшоў у вялікую навуку.

Ён увесь час падтрымліваў цесную сувязь з працаўнікамі Кобрынскага раёна. Пры актыўнай дапамозе вядомага земляка пабудавана бальніца ў вёсцы Тэўлі, рэканструявана школа ў вёсцы Рынкі, аказвалася дапамога іншым школам раёна ў забеспячэнні падручнікамі, нагляднымі дапаможнікамі, а таксама тэхнічная дапамога шэрагу гаспадарак — калгасам і саўгасам.

У 1995 годзе М. І. Дзямчук выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета па Кобрынскай сельскай выбарчай акрузе № 24. На пытанне, чаму ён вырашыў балаціравацца кандыдатам у дэпутаты менавіта па Кобрынскаму раёну, Міхаіл Іванавіч адказваў: «Справа ў тым, што тут, у вёсцы Дзявяткі, я нарадзіўся і вырас, атрымаў адукацыю. На Кобрыншчыне жыве мая маці, родныя і блізкія, мае сябры. А іх сённяшняе нялёгкае жыццё, як і ўсіх маіх землякоў, для мяне не абыякава. Я не магу заставацца безудзельным да тых праблем, якія хвалююць іх, ды і ўсіх працаўнікоў вёскі. Лічу сваім абавязкам зрабіць усё магчымае, каб палепшыць жыццё вяскоўцаў, каб у кожнай хаце быў мір і дабрабыт. Вось чаму я даў згоду балаціравацца кандыдатам у дэпутаты ў сябе на радзіме». Яго праграма прадугледжвала вырашэнне набалелых эканамічных і сацыяльных праблем раёна. Гэта перш за ўсё дзяржаўнае гарантаванае фінансаванне вёскі, адмена неабгрунтаваных падаткаў, павелічэнне пенсій, своечасовая выплата зарплаты, аднаўленне льгот для ветэранаў працы і інвалідаў.

У Кобрынскім раёне, у вёсцы Дзявяткі, жыла маці Міхаіла Іванавіча, жывуць родныя і блізкія, сябры і былыя аднакласнікі. З асаблівай цеплынёй успамінаюць яны пра свайго земляка — сціплага, добрага, клапатлівага і талена-вітага чалавека, надзейнага сябра.

        Міхаіл Дзямчук з сябрамі

(з архіва стрыечнай сястры Н. М. Шчочкінай)

Уладзімір Рыгоравіч Кузіч, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, успамінае, што пазнаёміліся яны, калі Міхаіл Дзямчук скончыў універсітэт, і з таго часу заўсёды падтрымлівалі цёплыя сяброўскія адносіны. «Гэта быў адкрыты чалавек, які заўсёды імкнуўся дапамагаць людзям», — адзначае Уладзімір Рыгоравіч.

Міхаіл Дзямчук на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 50-годдзя калгаса

імя Дзімітрава (цяпер ААТ «Стрыгава»), якім кіраваў У. Р. Кузіч

(з асабістага архіва У. Р. Кузіча)

Юбілейная сустрэча. М. І. Дземчуку — 65 гадоў

(злева направа: У. Р. Кузіч, В. І. Бурскі, М. І. Дзямчук, А. І. Цішкевіч, М. А. Крывецкі)

(з асабістага архіва У. Р. Кузіча)

У 2013 годзе, віншуючы землякоў з Днём горада, Міхаіл Іванавіч Дзямчук, у той час рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, сказаў:

«Кобрын быў, ёсць і застаецца для мяне галоўным горадам дзяцінства. Маё сэрца звязана навечна з Кобрыншчынай, Брэстчынай. Яшчэ ў гады студэнцтва тут з’явілася вялікая колькасць сяброў, з якімі непарыўная сувязь працягваецца і да сённяшнага дня; шмат памятных месцаў навяваюць самыя прыемныя ўспаміны. Асабліва дарагім кутком застаецца вуліца Першамайская, раён сярэдняй школы № 2. Тут калісьці стаяў інтэрнат, у якім падрастаў і сталеў будучы вядомы вучоны (шчыра ўсміхаецца). I, вядома, парк імя А.В. Суворава. Па ўсёй Беларусі няма прыгажэйшага месца! Таму хачу пажадаць Кобрыну, усім яго жыхарам аптымізму і развіцця. Аптымізму — найперш тым, хто прымае кардынальныя рашэнні, развіцця — тым, хто гэтыя рашэнні выконвае. Адным словам, шчасця, дабрабыту і росквіту кобрынскай зямлі і яе людзям!»

Навуковыя і прафесійныя дасягненні прафесара Міхаіла Іванавіча Дземчука высока ацэнены землякамі. Рашэннем Кобрынскага савета раённых дэпутатаў № 167 ад 19 чэрвеня 2013 года адной з вуліц горада Кобрына прысвоена найменне — вуліца Дземчука.

МІХАІЛ ІВАНАВІЧ ДЗЯМЧУК

(28.05.1946 — 26.07.2016)

вядомы дзяржаўны і грамадскі дзеяч,

член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996)

Біяграфія Міхаіла Іванавіча Дземчука –

гэта шлях буйнога вучонага і

здольнага арганізатара навукі і адукацыі, чалавека з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Працы

Высшая школа в стратегии инновационного разви-тия Республики Беларусь / М. И. Демчук. – Минск : РИВШ, 2006. – 300 с.

Импульсная спектрометрия / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Университетское, 1986. – 205 с.

Интернационализация высшего образования в контексте зарубежного опыта / Министерство образования Республики Беларусь, Государственное учреждение образования «Республиканский институт высшей школы» ; [М. И. Демчук и др.]. — Минск : РИВШ, 2012. — 123 с. : ил., табл. — (Серия «Экономика, менеджмент, маркетинг современного вуза»).

Прикладная физика и электронные средства обеспечения эксперимента / М. И. Демчук [и др.]. — Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1982.

Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ БГУ, 2003. – 342 с.

Системная методология инновационной деятель-ности : учебное пособие / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ, 2007. – 303 с.

Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Изд-во БГУ, 1981. – 176 с.

Республиканскому институту высшей школы 40 лет / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2013. — № 5. — С. 13-17.

Болонский процесс и его перспективы для Беларуси / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2012. — № 1. — С. 20–26.

12 января 2012 г. состоялась онлайн-конференция, посвящённая вопросам присоединения Беларуси к Болонскому процессу. На вопросы посетителей сайта БЕЛТА отвечал ректор РИВШ, доктор физико-матема-тических наук, профессор М. И. Демчук.

Проектирование стандартов высшего образования третьего поколения: преемственность и новации / М. И. Демчук, А. В. Макаров // Вышэйшая школа. — 2012. — № 5. – С. 3–9.

О приложении к диплому для белорусских и иностранных граждан, завершивших обучение в высших учебных заведениях Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2010. — № 6. — С. 30–34.

Болонский процесс: истоки, направленность и перспективы для Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2009. — № 4. — С. 11–16.

Особенности модернизации системы университет-ского образования в условиях становления общества знаний / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2009. — № 6. — С. 17–21.

Научно-методическое обеспечение идеологической работы в вузе: некоторые итоги и уроки / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. — 2007. — № 4. -С. 25–27.

Аб жыцці і дзейнасці

Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыкла-педыя : у 18 т. – Мінск, 1998. — Т. 6. – С. 149.

Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. – С. 434. – (Імі ганарацца землякі).

Демчук Михаил Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2006. — Т. 3. – С. 332.

Демчук Михаил Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. – Минск, 2009. – Кн. 1. – С. 321-322.

Демчук Михаил Иванович // Большой белорусский энциклопедический словарь. – Минск, 2011. – С. 111.

Демчук Михаил Иванович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 144-145.

Демчук Михаил Иванович // Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003.

Демчук Михаил Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 102.

Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965-1991). -Мінск, 2000. — Ч. 3. — С. 5–10.

Мешечко, Е. Н. Демчук Михаил Иванович / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Нёмана, Западного Буга и Припяти / Е. Н. Мешечко. – Брест, 2012. –

С. 225-226.

Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2020. – С. 38-41 : фат.

Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Па працы – пашана : біябіблія-графічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоў-вання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 97-99 : фат.

75 гадоў з дня нараджэння М. І. Дземчука (1946)// Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтраль-ная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 14.

Беларускі каляндар. 2021 год. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. -2020. — № 8. — С. 24 — (дадатак: Даты беларускага календара).

Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля (№ 29). — С. 5.

Кобринская центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя імёны Кобрыншчыны».

Курачук, С. Таленты роднага краю / Святлана Курачук, Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. — 2017. — 1 ліпеня. – С. 10.

У рамках праекта «Людзі навукі нашага краю» – артыкул пра М. І. Дземчука.

Гайсенок, В. А. Учёный, руководитель, государст-венный деятель : (к 70-летнему юбилею профессора М. И. Демчука) / В. А. Гайсёнок // Вышэйшая школа. — 2016. –

№ 2. — С. 24-25.

Демчук Михаил Иванович : [некролог] // Советская Белоруссия. — 2016. — 28 июля. — С. 3.

Кузич, В. Время неумолимо… / Владимир Кузич // Кобрынскі веснік. — 2016. — 6 жніўня. — С. 4.

26 июля 2016 года ушел из жизни М. И. Демчук — доктор физико-математических наук, профессор, член-корреспондент Национальной АН Беларуси.

Светлай памяці калегі і выдатнага чалавека М. І. Дземчука : [некралог] // Настаўніцкая газета. — 2016. — 28 ліпеня. — С. 16.

Этот день в истории : 28 мая 1946 г. // Советская Белоруссия. — 2016. — 28 мая. – С. 24.

Родился М. И. Демчук, ученый, государственный деятель, уроженец д. Девятки Кобринского района.

Дзямчук, М. «Маё сэрца назаўсёды застаецца тут» / Міхаіл Дзямчук // Кобрынскі веснік. – 2013. – 20 ліпеня. –

С. 9.

Віншаванне прафесара, доктара фізіка-матэматыч-ных навук, заслужанага дзеяча навукі РБ М. Дземчука з Днём вызвалення г. Кобрына.

Этот день в истории. 28 мая 1946 г. // Советская Белоруссия. – 2011. – 28 мая. – С. 30.

28 мая 1946 г. родился Михаил Демчук, ученый, уроженец д. Девятки Кобринского района.

Министр учился в средней школе № 2 : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. — 2009. — 17 сентября. – С. 26.

Кушнер, В. Шлях адолее толькі той, хто ідзе наперад / Васіль Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. – 2008. — № 2. – С. 3–10.

Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб’яднан-ню «Беларускае таварыства «Веды», якое с 1988-га па 1993 год узначальваў М. Дзямчук, – 60 гадоў.

Михаил Иванович Демчук (к 60-летию со дня рождения) // Известия НАН Беларуси. Серия физико-математических наук. — 2006. — № 2.

Славутыя землякі. Міхаіл Дзямчук // Кобрынскі веснік. — 2004. — 28 лютага. — С. 4.

Дзямчук, М. І. Акадэмія сацыяльнага аптымізму /

М. І. Дзямчук // Звязда. — 1998. — 18 лістапада. — С. 3.

Гутарка па тэме «Студэнт на рубяжы стагоддзяў: адчуванне перспектывы».

Дзямчук, М. «Мы павінны ісці да перадавой мадэлі развіцця вышэйшай школы» / М. Дзямчук // Настаўніцкая газета. — 1998. — 31 сакавіка. – С. 2.

Ганарымся земляком! // Кобрынскі веснік. — 1996. — 8 чэрвеня. — С. 1.

М. І. Дземчуку – 50 год.

Дзямчук, М. Каб словы пераплавіліся ў справы / М. Дзямчук, [гутарыў] А. Сацук // Кобрынскі веснік. — 1995. — 25 лістапада. – С. 2.

Інтэрв’ю з прафесарам М. Дземчуком.

Дзямчук Міхаіл Іванавіч [Электронный ресурс] // Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі – Режим доступа: http://nasb.gov.by/bel/members/correspondents/demchuk.php. — Дата доступа: 20.04. 2018.

Демчук Михаил Иванович [Электронный ресурс] // База данных Ученые Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls-/dict.prn_ ref?tu. – Дата доступа: 04.10.2018.

Демчук, Михаил Иванович [Электронный ресурс] // Википедия. Свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki. – Дата доступа: 04.03.2019.

Демчук Михаил Иванович [Электронный ресурс] // Педагогический некрополь. – Режим доступа: http:// pednecropol.ru/demchuk-mixail-ivanovich. – Дата доступа: 04.03.2021.

28 мая 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дземчука [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/ – Дата доступу: 12.05.2021.

СПІС

перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік

Беларускі гістарычны часопіс

Вышэйшая школа

Звязда

Известия НАН Беларуси. Серия физико-математических наук

Камуністычная праца

Кобрин-информ

Кобрынскі веснік

Настаўніцкая газета

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Советская Белоруссия

ЗМЕСТ

АД СКЛАДАЛЬНІКА                                            3

БІЯГРАФІЧНЫ НАРЫС                                                 5

Вехі жыцця                                                             5

Шырокае прызнанне                                           12

Сувязь з землякамі                                              14

БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ                          31

Працы                                                                      31

Аб жыцці і дзейнасці                                            33

СПІС перыядычных выданняў, матэрыялы

з якіх уключаны ў паказальнік                                  38

Даведачнае выданне

Навуковец, кіраўнік,

дзяржаўны дзеяч

Біябібліяграфічны паказальнік

да 75-годдзя з дня нараджэння

Міхаіла Іванавіча Дземчука

Складальнік

Курачук Святлана Дзмітрыеўна

Камп’ютарная вёрстка С. Д. Курачук

Дызайн вокладкі П. С. Грыневіч

На беларускай, рускай мовах

Надрукавана на камп’ютарна-выдавецкай сістэме

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Цэнтральная раённая бібліятэка

дзяржаўнай установы культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

Вул. Маршала Жукава, 12, 225306, Кобрын

E-mail kobrinlib@gmail.com

 

www.krcls.by