55 гадоў з дня нараджэння Л. В. Дарошак (1964)
Дарошак Любоў Васільеўна –дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, спецыяліст па менеджменту. Выпускніца 1964 года сярэдняй школы № 1 г. Кобрына. Скончыла школу з залатым медалём і ў той жа год паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння ўніверсітэта была размеркавана на работу ў навукова-даследчы інстытут пры Дзяржплане БССР. Потым практычна ўсё жыццё Л. Дарошак (з 1974 года па 2007 год) звязана з выкладаннем у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Прайшла шлях ад асістэнта да дацэнта ўніверсітэта. З 2007 года Л. В. Дарошак працуе ў Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва.
Дорошек, Л. В. Основы менеджмента : учебно-практическое пособие / Л. В. Дорошек [и др.]. – Минск : БГЭУ, 2004.
Дарошак Любоў Васільеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 36-37.