65 гадоў з дня нараджэння А. А. Волчака (1955) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 135.

65 гадоў з дня нараджэння А. А. Воўчака (1955)

Воўчак Аляксандр Аляксандравіч — доктар геаграфічных навук, прафесар. Лаўрэат прэміі Нацыянальнай Акадэміі навук 2007 года.Нарадзіўся 17 мая 1955 года ў в. Сачковічы Пінскага раёна. Працяглы час вучыўся і працаваў у Кобрыне. Аляксандр Аляксандравіч — аўтар больш за 870 навуковых прац, у т. л. 30 манаграфій, 18 вучэбных дапаможнікаў, трох дапаможнікаў розных міністэрстваў і ведамстваў, 14 вынаходстваў і карысных мадэляў. За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, куль-турнай спадчыны беларускага народа Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2016 г. А. А. Воўчак узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Стрелец, М. От рабочего до профессора. Александр Александрович Волчек / Михаил Стрелец // Брестская газета. – 2005. – 25 мая.

Воўчак Аляксандр Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 22-24.