65 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксеевіча Чароты [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http:// kb. brl.by/index.php/search?searchword. – Дата доступу: 12.09.2016.

65 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА ЧАРОТЫ (1952, Кобрынскі р-н), літаратуразнаўца, перакладчыка, крытыка, акадэміка Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2003), Міжнароднай прэміі імя К. Астрожскага (Польшча, 1999), прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі (2000)

Чарота Іван Аляксеевіч – вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (1999), акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Член Саюза пісьменнікаў СССР, Беларусі (1985), Сербіі.

Лаўрэат Прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (за 2003 г.), Міжнароднай прэміі імя Канстанціна Астрожскага (Польшча) за 1999 год; прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі за 2000 год, прэміі часопіса «Збиља /Reality” (СРЮ, Бялград) за 2000 и 2006 гг., Міжнароднай прэміі імя Дастаеўскага (Сербія) за 2007 год, Усеправаслаўнай літаратурнай прэміі «Багародзіца Траеручыца» (сербскі Фонд ім. Іванкі Мілошэвіч (Чыкага, ЗША) за 2011 год. Кавалер ордэнаў прападобнага Сергія Раданежскага ІІІ ступені (2002), святога Савы Сербскага III ступені (Сербія, 2004), Святога Кірыла Тураўскага ІІ ступені (2012). Узнагароджаны памятным медалём Саюза славацкіх пісьменнікаў (2003), Залатым знакам Культурна-асветніцкага таварыства Сербіі (2008), знакам «За вялікі ўнёсак у літаратуру» (Беларусь, 2012), сярэбраным медалём «За заслугі» (Сербія, 2013). Аўтар вялікай колькасці друкаваных перакладаў, навуковых прац, піша пра лёсы людзей і цэлых пакаленняў, даследуе гісторыю літаратур і культур славянскіх народаў, гісторыю праваслаўя.

Лёс вядучага славіста краіны, напэўна, была вызначана першапачаткова. Нарадзіўся ён 16 верасня 1952 г. у вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, якая размяшчаецца на мяжы Беларусі, Украіны і Польшчы. Будучы вучоны з маленства асвойваў беларускую, рускую, украінскую і польскую мовы. Вучыўся ў Лышчыкаўскай пачатковай і васьмігадовай школах. Сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ № 2 г. Кобрына.

З 1969 г. па 1974 г. вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асабліва схільнасць і здольнасці да моў раскрыліся ў Івана Чароты менавіта ў часы вучобы ў БДУ, калі ён поруч з іспанскай мовай вывучаў сербскую. У тыя часы ў галоўнай ВНУ рэспублікі была магутная філалагічная школа, ля вытокаў якой стаялі прафесар А. Супрун і славуты балгарыст У. Карпаў.

Пасля заканчэння ўніверсітэта І. Чарота тры гады працаваў настаўнікам у Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1977 г. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце: выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, апошнім часам загадвае кафедрай славянскіх літаратур.

Першую навуковую ступень І. Чарота здабыў у Ленінградзе, абараніўшы дысертацыю па рэцэпцыі творчасці М. Шолахава ў літаратурах Югаславіі (1987). Сур’ёзнае навуковае даследаванне, абароненае ў культурнай сталіцы Расіі, сведчыла пра тое, што ў навуку прыйшоў сапраўдны вучоны з уласным бачаннем сутнасці і спецыфікі літаратуры ў эпоху глабалізацыі. 3 1991 па 1994 гг. вучыўся ў дактарантуры. Праца «Беларуская літаратура XX стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння» (1998) стала яго доктарскай дысертацыяй.

Іван Чарота — самы кампетэнтны славіст у Беларусі ў сферы літаратуразнаўства. На працягу звыш чвэрці стагоддзя ён з’яўляецца галоўным навуковым кансультантам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па ўсіх пытаннях, звязаных з паўднёваславянскімі народамі і іх культурамі, ім упершыню складзена поўная бібліяграфія беларуска-югаслаўскіх літаратурных сувязей, надрукаваная ў бялградскім часопісе «Мостови» і ў дапаможніку для беларускіх студэнтаў «Югаславянскія літаратуры і культуры». Ён галоўны рэдактар шматлікіх альманахаў «Славянскія постаці», член рэдкалегій 9 перыядычных выданняў (3 замежных).

Кола навуковых інтарэсаў І. А. Чароты ўключае пытанні літаратуры і культуры славянскіх народаў. Вядучы славіст нашай краіны, ён больш за дзесяць гадоў узначальвае бюро секцыі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Займаецца літаратуразнаўствам, крытыкай, перакладам з сербскай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай на сербскую.

Іван Аляксеевіч актыўна выступае ў друку як літаратуразнавец, крытык, эсэіст, публіцыст. Аўтар звыш 500 навуковых, навукова-метадычных і літаратурных прац, сярод якіх «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988), «Савецкая літаратура ў сувязях і ўзаемадзеяннях. Пачаткі параўнальнага і сістэмнага аналізу» (1989) і інш. Аўтар «Анталогіі беларускай паэзіі», выдадзенай у 1993 г. у Югаславіі, укладальнік зборнікаў «Сербская паэзія» (1987) і «Сербская Праваслаўная Царква» (1998), выдадзеных у Мінску. На пераломе стагоддзяў І. А. Чарота здзейсніў унікальны праект, калі ў 2000 г. выдаў на чатырох мовах «Антологию лирики восточных славян». Сапраўднай энцыклапедыяй жыцця паўднёваславянскіх братоў стала грунтоўнае даследаванне «Народ сербскі: яго абрады і звычаі, святы і святыні» (2006), дзе вучоны глыбока і разам з тым з любоўю паказаў, чым вылучаецца гэты люд сярод братоў-славян.

Менавіта I. Чарота стаў ініцыятарам і арганізатарам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «Сербская мова і літаратура», для паспяховай падрыхтоўкі якіх склаў адукацыйныя стандарты па гэтай спецыяльнасці, «Праграму асноўных і спецыяльных курсаў па гісторыі славянскіх літаратур» (2000), шэраг дапаможнікаў, сярод якіх вылучаецца важкае выданне, першае ў Беларусі на сербскай мове «Српска кньижевност: Антоло- гіjа текстова. Кнь,. I — V» (2002–2007).

Шмат гадоў вучоны займаецца перакладамі. Яшчэ з пачатку 1980-х гг. выдавецтвы актыўна прыцягвалі яго да працы над перакладамі мастацкай літаратуры. У яго перакладзе выйшлі кнігі Б. Зупанчыча. Б. Нушыча, Ё. Юрчыча, П. Воранца, Д. Янчара і інш. Дзякуючы І. Чароце па-беларуску загаварылі І. Андрыч, Б. Нушыч, Д. Чосіч, Д. Максімавіч. Сапраўдным святам для дзяцей стаў выхад зборніка сербскіх народных казак «Мовы ўсяго жывога» (2007) і кнігі «Югаславянскія казкі» (1999).

Іван Чарота — складальнік і рэдактар зборніка «Православие в славянских культурных традициях» (Мінск, 1996); рэдактар і перакладчык рускамоўнай версіі міжканфесійнага часопіса «Самарянин» (Беласток, 1996 — 2000); рэдактар кніг «Уния. Сборник документов» (1977), «Полоцкая епархия» (1997), «Плакид Янковский. Записки сельского священника» (2004), «Архіепіскап Афанасій (Мартас)», «Матэрыялы да Гісторыі Праваслаўнай Беларускай Царквы» (2004). Яго надзвычай хвалюе тое, на якой мове трэба звяртацца славянам да Бога, менавіта таму з-пад ягонага пяра выйшла кніга «Беларуская мова і царква» (2000). Ён — заснавальнік, укладальнік і перакладчык серыі «Сербскае багаслоўе ХХ стагоддзя», у якой ужо выйшла два дзясяткі кніг. Іван Аляксеевіч выдаў дзве адметныя кнігі, дзе сабраны паэтычныя і празаічныя ўвасабленні Слова Божага ў беларускай нацыянальнай традыцыі: «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі» (2001), «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай прозы» (2002), без якіх цяпер цяжка ўявіць развіццё рэлігійнай думкі ў нашым краі. Шмат часу I. Чарота аддае працы на пасадах сакратара Біблійнай камісіі Беларускага Экзархата РПЦ, якая ажыццяўляе пераклад Святога Пісання і богаслужбовых тэкстаў на беларускую мову, і выканаўчага рэдактара часопіса «Праваслаўе».

Прафесар Чарота вядзе вялікую асветніцкую работу. Наш зямляк шмат працуе на ніве духоўнага асветніцтва, многае робіць для збліжэння славянскіх культур і народаў, за што неаднаразова адзначаны. За падзвіжніцкую дзейнасць Іван Аляксеевіч Чарота ўзнагароджаны ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ён лаўрэат прэміі імя К. Астрожскага, заснаванай Фондам князя Канстанціна Астрожскага і польскім часопісам «Przeglad pravoslawny», лаўрэат прэміі «За духоўнае Адраджэнне».

Выхадзец з вёскі Лышчыкі Тэвельскага сельсавета, вядомы вучоны і грамадскі дзеяч, Іван Чарота памятае і пра сваіх землякоў, прымае ўдзел у духоўным жыцці Кобрыншчыны, падараваў бібліятэкам нашага раёна шмат кніг.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. цэнтральнай раённай бібліятэкай ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Асноўныя працы, пераклады І. А. Чароты

Чарота, І. А. Беларуская мова і царква / І. А. Чарота. — Мінск, 2000. — 176 с.

Чарота, I. А. Беларуская лiтаратура ХХ стагоддзя i працэсы нацыянальнага самавызначэння : Аўтарэф. дыс. на атрым. навук. ступ. д-ра фiлал. навук / БДУ, І. А. Чарота. — Мінск, 1998. – 50 с.

Чарота, І. А. Гісторыя сербскай літаратуры : практыкум для студэнтаў спец. “Славян, філалогія” / І. А. Чарота. — Мінск : БДУ, 2006. — 84, [2] с.

Чарота, І. А. Пошук спрадвечнай існасці : беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў працэсах нацыянальнага самавызначэння / І. А. Чарота ; БДУ ; рэд. А. А. Лойка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1995. — 157, [2] с.

Чарота, І. А. Тэорыя і практыка мастацкага перакладу : дапам. для студэнтаў філал. фак. / І. А. Чарота. — Мінск : БДУ, 2011. — 122, [2] с.

Мовы ўсяго жывога : сербскія народныя казкі / укладанне, пераклад, прадмова І. А. Чароты] ; ілюстрацыі Тамары Шэлест. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 150, [1] c. — (Казачны свет).

Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі / уклад. i прадмова I. А. Чароты. — Мінск : Ураджай, 2001. — 238 с.

Ні на небе, ні на зямлі : казкі славянскіх народаў / укладанне, прадмова і каментарыі І. Чароты ; мастак Г. Іванова. — Мінск : Звязда, 2013. — 206, [1] с.

Николай Сербский Мысли о добре и зле / Святитель Николай Сербский (Велимирович) ; перевод с сербского И. А. Чароты. — Минск : изд-во Дмитрия Харченко, 2014. — 239 с.

Николай Сербский Чудеса Божии / святитель Николай Сербский (Велимирович) ; перевод с сербского И. А. Чароты. — Минск : Издательство Дмитрия Харченко, 2014. — 206 с.

Павел «Укрепляюсь только верой» / патриарх Сербский Павел ; перевод [с сербского] И. А. Чароты. — Минск : Издательство Дмитрия Харченко, 2014. — 351 с.

Падарунак ад усяго сэрца : казкі славянскіх народаў / укладанне і каментарыі І. Чароты ; мастак Г. Іванова ; пераклад І. Чароты і інш.]. — Мінск : Звязда, 2013. — 205, [1] с.

Поучения святителя Николая Сербского на каждый день года (из «Охридского пролога») / перевод с сербского И. А. Чароты. — Минск : Издательство Дмитрия Харченко, 2014. — 367 с.

Сербская Праваслаўная Царква : зборнік / укладанне, падрыхтоўка матэрыялаў, пераклад І. Чарота. Мінск : Праваслаўе, 1998. 142 с.

Слово и дух : антология русской духовной поэзии (Х-ХХ вв.) / сост., подгот. текстов, вступ. ст. и коммент. И. А. Чароты. — Минск : Изд-во Свято-Елисаветинск. монастыря, 2005. – 703 с.

Хаб’янавіч Джуравіч, Л. Параскева: крыж у пустыні / Ліляна Хаб’янавіч Джуравіч ; пер. з сербскай мовы І. Чароты. — Мінск : Прыход Свята-Петра-Паўлаўск. сабора , 2012. — 167 с.

Чарота, И. А. С позиции совести : Валентин Распутин и славянство / Иван Чарота // Нёман. — 2016. — № 3. — С. 169-182.

Петравіч, Г. Апавяданні / Горан Петравіч ; пер. з серб. Івана Чароты // Полымя. — 2015. — № 2. — С. 65-83.

Расчыненыя брамы сусвету : сучасная сербская паэзія / Радаван Караджыч [і інш.] ; пераклад з сербскай Івана Чароты // Полымя. — 2015. — № 7. — С. 110-122.

Сады вечнасці : (з сучаснай сербскай паэзіі) / Васка Попа [і інш.] ; пераклад з сербскай Івана Чароты // Полымя. — 2014. — № 1. — С. 103-115.

Костич, З. Россия : стихи / Зоран Костич ; перевод с сербского Ивана Чароты // Нёман. — 2013. — № 4. — С. 117-118.

Милетич, Л. Новый дом : стихи / Любица Милетич ; перевод с сербского Ивана Чароты // Нёман. — 2013. — № 4. — С. 118-119.

Чарота, І. “Што ні крану – усё боль” : да 120-годдзя лаўрэата нобелеўскай прэміі Іва Андрыча / Іван Чарота // Роднае слова. — 2012. — № 9. -С. 7-9.

Чарота, И. О «закате» славянства … Без рассвета? / Иван Чарота // Беларуская думка. — 2007. — № 6. — С. 186-191.

Чарота, І. Браціслава – гэта дзе братэрства славяць / Іван Чарота // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 28 студзеня. — С. 5.

Аб жыцці і дзейнасці І. А. Чароты

Чарота Иван.Алексеевич // Регионы Беларуси : в 7 т. — Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 453.

Чарота Іван Аляксеевіч // Памяць. Кобрынскі раён. — Мінск, 2002. — С. 444. — (Імі ганарацца землякі).

Іван Чарота // Літаратурная карта Берасцейшчыны. — Брэст, 2008. — С. 316-317.

Ляшук, В. Я. [Іван Чарота] / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратурная Берасцейшчына / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мінск, 2008. — С. 15, 271, 302..

Чарота Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. I. Мальдзіса. — Мінск, 1995.- Т. 6. — С. 275-277.

Іван Чарота // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. — Мінск, 1994. — С. 584.

Чарота, И. Дорожки памяти – дорожки радости / Иван Чарота // За мостом моего детства. — Минск, 2011. — С. 24-28.

Автор – о себе и своих корнях, своей деревне Лыщики Кобринского района.

65 гадоў з дня нараджэння І. А. Чароты // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2017 год / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук – Кобрын, 2017. – С. 50-52 : фота.

Сабінавіч, М. Струны пявучыя душы беларускай : Слова на прэзентацыі кнігі «Антологиjа белоруске поезиjе» — 13 чэрвеня 2012 г., Бялград, Нацыянальная бібліятэка Сербіі // Полымя. – 2013. — № 6. – С. 169-175.

Значны ўклад І. Чароты ў папулярызацыю і развіццё сербскай літаратуры.

Штэйнер, І. Прафесар з душою паэта / Іван Штэйнер // Роднае слова. -2012. — № 9. — С. 3-6. — Да 60-годдзя Івана Чароты.

16 верасня — 60 гадоў з дня нараджэння (1952) І. А. Чароты, літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка / складальнікі: Г. В. Брага, Т. І. Лагош, Н. А. Шашэнька ; рэдактар К. Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. — 2012. — № 7. — С. 7-8. — Дадатак.

Шыбкоўская, К. Паліглот Іван Чарота / Кацярына Шыбкоўская // Беларусь. — 2010. — № 1. — С. 22-23.

Литературовед и переводчик : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. — 2009. — 17 сентября. — С. 26.

Чарота, I. “Я нарадзіўся славістам…” / І. Чарота ; [гутарыў] Сяргей Макарэвіч // ЛіМ. — 2009. — 17 ліпеня. — С. 4.

Чарота, И. А. Ухо «открывается», а затем рот … / И. А. Чарота ; [беседовала] Екатерина Шибко // Рэспубліка . – 2009. – 1 снежня. – С. 4.

И. А. Чарота знает все живые славянские (их десять), а также церковнославянский, латынь, испанский и английский языки.

Чарота, И. Дорожки памяти – дорожки радости / И. Чарота // Советская Белоруссия. — 2009. — 12 сентября. — С. 21.

Чарота, І. «Гістарычны лёс славянства – фенаменальны» / Іван Чарота ; [гутарыла] Таццяна Сцешыца // Беларускі час. — 2007. — 12-19 кастрычніка.

Размова з прафесарам І. Чаротам аб стане славянскай літаратуры.

Чарота, И. «Если уж начал служить Слову …» / [Иван Чарота ; беседовала] Елена Наумчик // Вечерний Брест. — 2005. — 7-8 января.

Наш земляк Иван Чарота о времени и о себе.

Чарота, І. “Ацэньваць не бяруся …” / [Іван Чарота ; гутарыў] А. Цімафееў // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 8 красавіка. — С. 5.

Гутарка з І. Чаротам аб пісьменніках і літаратурным працэсе.

Высокая ўзнагарода земляку // Кобрынскі веснік. — 2004. — 14 студзеня. — С. 1.

Прафесар І. Чарота атрымаў прэмію “За духоўнае адраджэнне”.

Чарота, И. «Самое страшное сегодня – испытание бездумностью» / Иван Чарота ; [беседовала] Светлана Сёмкина // Белорусская нива. — 2004. — 20 января. — С. 4.

Государственную премию “За духовное возрождение” получил уроженец Кобринщины И. А. Чарота.

Чэмер, М. “Змяніць тое, што змяніць магу…” / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. — 2004. — 10 лютага. — С. 4.

Прафесар И.Чарота атрымаў у 2003 г. прэмію “За духоўнае адраджэнне”.

Падарунак роднаму гораду // Кобрынскі веснік. — 2003. — 2 жніўня.

Прафесар І. Чарота перадаў у дар шэраг кніг для бібліятэкі.

Высокая ўзнагарода // ЛіМ. — 2002. — 28 чэрвеня. — С. 3.

Патрыярх Маскоўскі і Усея Русі Алексій II узнагародзіў Ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені пісьменніка і філолага І. Чароту.

Кукос, Е. Во имя веры и дружбы / Е. Кукос // Кобрынскі веснік. — 2002. — 31 жніўня. — С. 3.

16 сентября исполнилось 50 лет нашему земляку — уроженцу д. Лыщики И. А. Чароте, доктору философских наук, профессору.

Чарота, І. На якой мове лепш маліцца богу / І. Чарота // Воскресение. -2002. — № 11. — С. 5.

Чарота, И. «Мои увлечения — это моя работа, а работа — мои увлечения / Иван Чарота; [беседовал] Владимир Шурховецкий // Во славу Родины. — 2002. — 24 сентября. – С. 4 ; 25 сентября. — С. 4.

О времени, о жизни, о себе, об обществе и интеллигенции, земном и духовном рассказывает Иван Чарота в интервью корреспонденту «Во славу Родины».

Сущук, А. Профессор Иван Чарота / А. Сущук // Кобрынскі веснік. — 2001. — 24 кастрычніка. — С. 2.

Сербы шануюць Чароту // ЛіМ. — 2000. — 3 лістапада.