65 гадоў з дня нараджэння І. А. Чароты // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2017 год / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, камп’ютарны дызайн вокладкі П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2017. – С. 50-52 : фота.

65 гадоў з дня нараджэння І. А. Чароты

Чарота Іван Аляксеевіч – беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР, Беларусі (1985 г.), доктар філалагічных навук (1998 г.), прафесар (1999 г.). Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2003 г.), Міжнароднай прэміі імя К. Астрожскага (Польшча, 1999 г.), прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі (2000 г.) і інш. Узнагароджаны ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага (2002 г.).

Нарадзіўся 16 верасня 1952 г. у в. Лышчыкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ № 2 г. Кобрына. З 1969 г. па 1974 г. вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння яго працаваў настаўнікам у Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна. З 1977 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, апошнім часам загадвае кафедрай славянскіх літаратур. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у Ленінградзе ў 1987 г., доктарскую — «Беларуская літаратура XX стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння» — у Мінску ў 1998 г. Кола навуковых інтарэсаў І. А. Чароты ўключае пытанні літаратуры і культуры славянскіх народаў. Вядучы югаславіст Беларусі. Больш за 10 гадоў узначальвае бюро секцыі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Займаецца перакладам з сербскай, харвацкай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай на сербскую. Актыўна выступае ў друку як літаратуразнавец, крытык, эсэіст, публіцыст. Аўтар звыш 250 навуковых, навукова-метадычных і літаратурных прац, сярод якіх «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988 г.), «Савецкая літаратура ў сувязях і ўзаемадзеяннях. Пачаткі параўнальнага і сістэмнага аналізу» (1989 г.) і інш. Аўтар «Анталогіі беларускай паэзіі», выдадзенай у 1993 г. у Югаславіі, укладальнік зборнікаў «Сербская паэзія» (1987 г.) і «Сербская Праваслаўная Царква» (1998 г.), выдадзеных у Мінску. Мае таксама больш за 600 друкаваных перакладаў. З’яўляецца сакратаром Біблейскай камісіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы і выканаўчым рэдактарам часопіса «Праваслаўе». Член рэдкалегій 6 перыядычных выданняў (2 замежных), навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі.

Чарота Иван.Алексеевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 453.

Чарота Іван Аляксеевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 444. – (Імі ганарацца землякі).

Іван Чарота // Літаратурная карта Берасцейшчыны. — Брэст, 2008. — С. 316-317.

Ляшук, В. Я. [Іван Чарота] / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Брэст, 1999. — С. 368.

Чарота І. А. // Філалагічны факультэт (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) : даведкавае выданне. — Мінск, 1999. — С. 27.

Чарота, И. Дорожки памяти – дорожки радости / Иван Чарота // За мостом моего детства. — Минск, 2011. — С. 24-28.

Автор – о себе и своих корнях, своей деревне Лыщики Кобринского района.

Сабінавіч, М. Струны пявучыя душы беларускай / М. Сабінавіч // Полымя. – 2013. — № 6. – С. 169-171.

Чарота Іван Аляксеевіч — 60 гадоў з дня нараджэння // Новыя кнігі. — 2011. — № 9. — С. 13.

Шыбкоўская, К. Паліглот Іван Чарота / Кацярына Шыбкоўская // Беларусь. -2010. — № 1. — С. 22-23.

Литературовед и переводчик : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. — 2009. — 17 сентября. — С. 26.

Рублевская, Л. Звёзды и кометы книжных полок / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2009. — 13 декабря. — С. 12.

Среди рейтинга книг, вышедших в 2009 г., профессор И. Чарота назвал книгу сербского историка Д. Анджелковича «История Беларуси».

Чарота, И. «Ухо открывается», затем рот… / Иван Чарота // Рэспубліка. — 2009. — 1 снежня. — С. 4.

Чарота, И. Дорожки памяти – дорожки радости / И. Чарота // Советская Белоруссия. — 2009. — 12 сентября. — С. 21.

Чарота, І. “Інтэлігенцыя не ўзяла ад візіту таго, што павінна была і магла” : гутарка з І. Чарота, размаўляла В. Мядзведзева / І. Чарота // Звязда. — 2009. — 14 кастрычніка. — С. 7.

Чарота, И. “Сейчас у славян есть два выбора…/ И. Чарота // Рэспубліка. -2007. — 24 мая.

Интервью с профессором И. Чарота.

Наумчик, Е. “Если уже начал служить слову…” : Наш земляк Иван Чарота о времени и о себе / Е. Наумчик // Вечерний Брест. — 2005. — 7-8 января. — С. 4.

Особенности национальной философии // Советская Белоруссия. — 2005. — 2 февраля. — С. 12-13.

Известные люди, в их числе зав. кафедрой славистики И. Чарота, об исторической философии Беларуси.

Цімафееў, А. “Ацэньваць не бяруся…” / А. Цімафееў // ЛіМ. — 2005. — 8 красавіка.

[І. Чарота] // Кобрынскі веснік. — 2005. — 3 верасня.

Высокая ўзнагарода земляку // Кобрынскі веснік. — 2004. — 14 студзеня. — С. 1.

Прафесар І. Чарота атрымаў прэмію “За духоўнае адраджэнне”.

Иван Чарота: «Самое страшное сегодня – испытание бездумностью» // Белорусская нива. — 2004. — 20 января. — С. 4.

Чэмер, М. “Змяніць тое, што змяніць магу…” / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. — 2004. — 10 лютага. — С. 4.

Прафесар И.Чарота атрымаў у 2003 г. прэмію “За духоўнае адраджэнне”

Падарунак  роднаму гораду // Кобрынскі веснік. — 2003. — 2 жніўня.

Прафесар І. Чарота перадаў у дар шэраг кніг для бібліятэкі.

Высокая ўзнагарода // ЛіМ. — 2002. — 28 чэрвеня. — С. 3.

Патрыярх Маскоўскі і Усея Русі Алексій II узнагароджаны Ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені пісьменніку і філолагу І. Чароце.

Кукос, Е. Во имя веры и дружбы / Е. Кукос // Кобрынскі веснік. — 2002. — 31 жніўня. — С. 3.

16 сентября исполнилось 50 лет нашему земляку-уроженцу д. Лыщики И. А. Чароте, доктору философских наук, профессору.

Гутарка з прафесарам І. Чарота; да 50-годдзя пісьменніка.

Чарота, І. На якой мове лепш маліцца богу / І. Чарота // Воскресение. — 2002. № 11. — С. 5.

Гутарка з загадчыкам кафедры славянскай літаратуры БДУ І. Чаротам.

Шурховецкий, В. Иван Чарота: «Мои увлечения – это моя работа, а работа – мои увлечения» / В. Шуховецкий // Во славу Родины. — 2002. — 24 сентября, 25 сентября.

Сущук, А. Профессор Иван Чарота / А. Сущук // Кобрынскі веснік. — 2001. — 24 кастрычніка. — С. 2.

Сербы шануюць Чароту // ЛіМ. — 2000. — 3 лістапада.