65 гадоў з дня нараджэння І. А. Чароты (1952) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 48.

65 гадоў з дня нараджэння І. А. Чароты (1952)

Чарота Іван Аляксеевіч – беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР, Беларусі (1985), доктар філалагічных навук (1998), прафесар (1999). Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2003), Міжнароднай прэміі імя К. Астрожскага (Польшча, 1999), прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі (2000) і інш. Узнагароджаны ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага (2002). Нарадзіўся 16 верасня 1952 г. у в. Лышчыкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ № 2 г. Кобрына. З 1969 г. па 1974 г. вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кола навуковых інтарэсаў І. А. Чароты ўключае пытанні літаратуры і культуры славянскіх народаў. Аўтар звыш 250 навуковых, навукова-метадычных і літаратурных прац.

Бовтрель, И. Г.Чарота Иван Алексеевич / И. Г. Бовтрель // Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 494.

Ляшук, В. Я. [Іван Чарота] / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратурная Берасцейшчына / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мінск, 2008. — С. 15, 271, 302..

Трус, М. В. Чарота Іван Аляксеевіч / М. В. Трус // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 245 : фота.

Чарота Иван.Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 453.

Чарота Іван Аляксеевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 444. – (Імі ганарацца землякі).

Чарота Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. – Т. 6. — С. 275-277.

Чарота Іван Аляксеевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 146-152.