70 гадоў з дня нараджэння В. І. Прымачука (1953)
Прымачук Віктар Іванавіч — акадэмік, сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (МАІТ), прафесар, доктар МАІТ у вобласці інфармацыйных тэхналогій. Нарадзіўся 24 кастрычніка 1953 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна. Працаваў на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, дзе прайшоў шлях ад майстра да начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага падраздзялення. Працаваў у Міністэрстве агульнага машынабудавання СССР намеснікам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва. Займаўся будаўніцтвам шэрагу буйных і ўнікальных аб’ектаў. У 2012 г. узнагароджаны знакам «За обеспечение космических стартов», знакам «За преданность Владивостоку». Мае ордэн «За верность традициям»». Аўтар больш 30 навуковых прац, 3 вынаходстваў. У 2012 г. удастоены звання «Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі
Прымачук Віктар Іванавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 141. : фат.
Новый директор // Владивосток. – 2009. – 2 июня. — В Дальневосточной дирекции Росстроя — новый генеральный директор Виктор Иванович Примачук.
В «Дальневосточной дирекции Росстроя» — новый руководитель [Электронный ресурс] // Восток-Медиа. – Режим доступа: https://vostokmedia.com/news/society/01-06-2009/v-dalnevostochnoy-direktsii-rosstroya-novyy-rukovoditel. – Дата доступа: 12.11.2019.