70 гадоў з дня нараджэння М. А. Мартынавай (1952) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 54.

70 гадоў з дня нараджэння М. А. Мартынавай (1952)

Мартынава Марыя Аляксееўна – кандыдат хімічных навук. Нарадзілася ў 1952 г. у г. Кобрыне. Бацька Марыі Аляксееўны – вядомы даследчык гісторыі Кобрыншчыны, першы дырэктар музея імя А. В. Суворава, Ганаровы грамадзянін г. Кобрына А. М. Мартынаў. У 1973 г. Марыя Мартынава закончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 г. працуе ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі (да 2004 г. — Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі). З 2005 г. М. А. Мартынава ўзначальвае лабараторыю біяфізікі і інжынерыі клеткі інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мартынава Марыя Аляксееўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 95-97.