70 гадоў з дня нараджэння Р. М. Філімоненкавай (1948) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 74-75.

70 гадоў з дня нараджэння Р. М. Філімоненкавай (1948)

Філімоненкава (Кукіна) Раіса Мікалаеўна – вучоны, кандыдат тэхнічных навук (1982) , дацэнт (1991). Нарадзілася Раіса Кукіна 25 лютага 1948 года ў г. Дуброўна Віцебскай вобласці. Пражывала ў Кобрыне з 1960 па 1968 гг. Скончыла СШ № 2 г. Кобрына і паступіла ў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. Р. М. Філімоненкава мае больш за 120 навуковых і звыш 50 метадычных публікацый, у тым ліку адзін падручнік і тры вучэбных дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Філімоненкава (Кукіна) Раіса Мікалаеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 144-146.