75 гадоў з дня нараджэння Г. Р. Гулюка // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 96.

75 гадоў з дня нараджэння Г. Р. Гулюка (1944)

Гулюк Георгiй Рыгоравiч — дзяржаўны дзеяч, кандыдат сельскагаспадарчых навук. Нарадзіўся 23 ліпеня 1944 г. у в. Дварэц (Яромічы). Закончыў Горэцкую сельскагаспадарчую акадэмiю. Працаваў прарабам у Яромiцкай МТС, начальнiкам ПМК у г. Маларыта, намеснiкам мiнiстра, мiнiстрам мелiярацыi СССР. У наш час Г. Г. Гулюк працуе дырэктарам Дэпартамента меліярацыі і тэхнічнага забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі. Ён віцэ-прэзідэнт Міжнароднай камісіі па ірагацыі і дрэнажу, член калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ. Георгій Рыгоравіч Гулюк з’яўляецца дзяржаўным саветнікам РФ 2 класа. Г. Р. Гулюк узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За преобразование Нечерноземья РСФСР» і 8 медалямі. Заслужаны меліяратар Расійскай Федэрацыі.

Гулюк Георгiй Рыгоравiч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 432. – (Імі ганарацца землякі).

Гулюк Георгiй Рыгоравiч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 32-33.