75 гадоў з дня нараджэння Л. П. Прымачука (1943) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 72.

75 гадоў з дня нараджэння Л. П. Прымачука (1943)

Прымачук Леанід Платонавіч, вучоны-матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), дацэнт (1980). Нарадзіўся Леанід Прымачук 13 жніўня 1943 года ў в. Мацы Кобрынскага раёна. У 1960 годзе закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). У БДУ працаваў з 1967 па 2008 гг. на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, асістэнта кафедры матэматычнага аналізу, дацэнта кафедры тэорыі функцый, намесніка дэкана. З 1985 па 1996 гг. Леанід Платонавіч — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Апублікаваў звыш 50 навуковых і навукова-метадычных прац.

Прымачук Леанід Платонавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

Прымачук Леанід Платонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. –С. 116-117.