Соўпель Ігар Васільевіч — беларускі вучоны, спецыяліст у вобласці тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1994).
Нарадзіўся 8 красавіка 1949 года ў в. ГарадзецКобрынскага раёна. Выпуснік 1966 года Гарадзецкай сярэдняй школы. Закончыў матэма-тычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971).
Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР.
У 1976-1978 гг. — аспірант кафедры матэматычнага забеспячэння аўтаматычнай сістэмы кіравання (АСК) БДУ.
У 1980 годзе І. В. Соўпель абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1981 года ён дацэнт. У 1991 годзе навуковец абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Аўтаматызаваная перапрацоўка тэксту на аснове ўзнаўленчага мадэліравання лінгвістычных аб’ектаў і працэсаў». Навуковае званне прафесара прысвоена ў 1994 г.
З 1997 года Ігар Васільевіч — загадчык кафедры матэматычнага забеспячэння АСК факультэта прыкладной матэматыкі БДУ.
І. В. Соўпель з’яўляецца навуковым кіраўніком лабараторыі інтэлектуальных інфармацыйных сістэм. Ён сфармуляваў і развіў канцэпцыю новага навуковага напрамку ў галіне штучнага інтэлекту — узнаўленчага мадэліравання лінгвістычных аб’ектаў і працэсаў. Яго навуковыя і прыкладныя інтарэсы цесна звязаны з праектаваннем, разработкай і ўкараненнем сістэм аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў, уключаючы сістэмы лінгвістычных баз ведаў, семантычнага аналізу тэкстаў, аўтаматычнага рэферыравання, машыннага перакладу, інтэлектуальных інтэрфейсаў карыстальніка, інжынерыі ведаў, інтэлектуалізацыі інфармацыйных сістэм.
Навуковец з’яўляецца аўтарам шэрагу вынаходніцтваў у галіне штучнага інтэлекту, якія запатэнтаваны ў міжнародных патэнтных фондах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны такія знакамітыя ў сучаснай інфарматыцы інтэлектуальныя інфармацыйныя сістэмы, як Cobrain, Knowledgist, Vedy, Goldfive Intelligence, а таксама шэраг сістэм у межах важнейшых рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграм, якія забяспечваюць і развіваюць камп’ютарную форму існавання беларускай мовы. Стварыў камп’ютэрную сістэму беларуска-рускага і руска-беларускага машыннага перакладу тэкстаў.
Ігар Васільевіч з’яўляецца членам Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 1999 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф
аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Асноўныя працы І. В. Соўпеля
Совпель, Игорь Васильевич. Автоматизированная переработка текста на основе воспроизводящего моделирования лингвистических объектов и процессов : диссертация … доктора технических наук : 05.25.05 : защищена 25.12.1991 : утверждена 24.01.1992 / И. В. Совпель. — Минск, 1991.
Совпель, Игорь Васильевич. Вопросы реализации систем автоматического анализа текстов естественных языков : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.10 / И. В. Совпель. — Киев, 1980.
Совпель, И. В. Автоматизированная система ведения словарей и карточек АСВС / И. В. Совпель // Математические обеспечение ЕС ЭВМ. — Минск, 1979.
Совпель, И. В. Инженерно-лингвистические принципы, методы и алгоритмы автоматической переработки текста /
И. В. Совпель. — Минск, 1991. – 116 с.
Совпель, И. В. Информационно-поисковая система пословно-оборотного перевода текстов / И. В. Совпель // Математическое обеспечение ЕС ЭВМ. — Минск, 1981.
Совпель, И. В. Автоматизация обработки текста / И. В. Совпель. – Минск : БГУ, 2016.
Sovpel, I. V. Development and application of corpus of a virtual texts in MM-system / I. V. Sovpel // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — Минск, 1996. — № 3. — С. 74—79.
Аб жыцці і дзейнасці І. В. Соўпеля
Соўпель Ігар Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 91.
Совпель Игорь Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 279.
Совпель Игорь Васильевич //Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 16–17.
Совпель Игорь Васильевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921-2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 260.
Соўпель Ігар Васільевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. – Мінск, 2002. — С. 442.
Соўпель Ігар Васільевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 134-135.
70 гадоў з дня нараджэння І. В. Соўпеля (1949) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 108 .
Да 65-годдзя з дня нараджэння І. В. Соўпеля // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук, Л. Сысоева. – Кобрын, 2014. — С. 67-68.
Совпель, Игорь Васильевич [Электронный ресурс] // База данных «Ученые Беларуси». – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls/-dict.prn_ref?tu=e&tq=. – Дата доступа: 05.02.2019.
Імі ганарацца землякі. Соўпель Ігар Васільевіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.02.2019.