8 сакавіка – 60 гадоў з дня нараджэння Івана Івановіча Сінчука [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index.php/search?searchword. – Дата доступу: 12.09.2016.

8 сакавіка – 60 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА СІНЧУКА (1956, г. Кобрын), гісторыка, археолага і нумізмата

Сінчук Іван Іванавіч — гісторык, археолаг і нумізмат. Нарадзіўся 8 сакавіка 1956 г. у Кобрыне.

Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны», 1981); Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Археалогія», 1992).

Спецыяльную падрыхтоўку атрымаў у аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (г. Масква) у 1983 — 1984 гг. Да паступлення ў аспірантуру – супрацоўнік, вядучы археолаг Інстытута «Белспецпраектрэстаўра-цыя», кіраўнік работ па шэрагу аб’ектаў: даследаваў архітэктурна-археалагічныя помнікі на тэрыторыі Мазыра, Магілёва, Мінска, Быхава, Нясвіжа, Кобрына. І.І. Сінчук прымаў удзел у археалагічных раскопках Мсціслава, Роўна, Гродна, Вільні, Тракая, Калінінграда, Ленборка, Навагрудка і інш.

У 1989 — 1991 гг. вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН (аддзел феадалізму). Даследуе гісторыю грашовага звароту, тэхніку манетнай справы IX–XX ст.ст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI–XX ст.ст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі. З 1995 г. супрацоўнічае з Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай АН, вывучаў манетныя зборы ў музеях Польшчы.

У 1995 — 1998 гг. — выкладчык Беларускага універсітэта культуры, Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. З 1999 г. І.І. Сінчук працуе ў Нацыянальным музеі Літвы. Выканаў індывідуальныя навукова-даследчыя праграмы «Тэхніка манетнай справы XVII ст.» і «Анамастыка беларускай эліты». Даследуе гісторыю грашовага абарачэння, тэхніку манетнай справы IX — XX ст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI — XX ст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі.

Сінчук І.І. — аўтар больш за 400 навуковых прац і 200 энцыклапедычных артыкулаў. І.І. Сінчук вырашыў шэраг праблем, звязаных з рэстаўрацыяй Мірскага замка, удзельнічаў у стварэнні шэрага экспазіцый.

Іван Іванавіч Сінчук — удзельнік міжнародных канферэнцый, спецыяліст па выкарыстанню матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях, член Расійскай асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютэр», Беларускага нумізматычнага таварыства, Беларускага саюза журналістаў.

У 2000 г. І. Сінчук — пераможца расійскага конкурсу на знак рубля (дызайн сімвала).

Да 2014 г. І.І. Сінчук – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея БССР (з 1993 г. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).

Сінчук І.І. — навуковы кансультант 6-ці томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», 18-ці томнай універсальнай «Беларускай энцыклапедыі», 2 –х томнай «Энцыклапедыі Вялікага княства”.

Ён падрыхтаваў таксама праграму вузаўскага навучальнага курсу нумізматыкі.

Сфера навуковых інтарэсаў вучонага: нумізматыка; гiсторыя грашовага абарачэння Беларусi ІХ–ХХ стст.; гiсторыя матэрыяльнай культуры Беларусi ХVІ–ХХ стст., архітэктурная археалогія; археалагічная кераміка; археалагічнае шкло; прымяненне матэматычных метадаў у гістарычных даследаваннях.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы І. І. Сінчука

Синчук, И. И. История одной фальшивой монеты : [монография] / И. И. Синчук ; науч. ред. Ю. М. Бохан. — Минск : Минсктиппроект, 2006. — 37, [2] с. : ил., табл.

Синчук, И. И. Итоги – 50 / И. И. Синчук – Мінск, 2007 – 60 с. : ил.

Брошюра содержит список научных работ Синчука И. И. за 1984 -2006 гг., перечень намеченных к публикации в виде книг работ юбиляра и очерк о знаке рубля.

Синчук, И. И. Клады Беларуси: законодательство и практика / Синчук И. И. — Минск : Минсктиппроект, 2003. -54, [1] с.

Синчук, И. И. Монетные дары в Фонд Народной Обороны жителей Кобринского повета в мае-апреле 1939 г. / И. И. Синчук // Десятая Всероссийская нумизматическая конференция. Псков, 15-20 апреля 2002 г. : тезисы докладов и сообщений. — М., 2002. — С. 304-307.

Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине / И.И. Синчук, С.М. Янюк. — Минск : Технопринт, 2000. — 27 с. : ил.,табл.; библиогр.: с. 24.

Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине Брестской обл. Республики Беларусь / И. И. Синчук, С. М.Янюк // Седьмая Всероссийская нумизматическая конференция.- Ярославль, 19-23 апреля 1999 г. : тезисы докладов и сообщений. — Москва, 1999. — С.183-187.

Сінчук, І. І . Ордэн / І. І. Сінчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 444-447.

Сінчук, І. І. Узнагародныя медалі Расійскай імперыі 19 — пачатку 20 ст. / І. І. Сінчук. — Мінск, 2002 – 48 с.

Синчук, И. И. Экспертное заключение о кладе монет 17-18 вв. из д. Гладково Чаусского раёна Могилевской обл. Беларуси / И. И. Синчук. – Мінск : ПКФ «Арти-фекс», 1994. — 13 с.

Синчук, И. Многоликий знак рубля / І. Сінчук // Нумизматика. – 2006. — № 12.

Синчук, И. И. Первая белорусская нумизматическая энциклопедия «Археалогія і нумізматыка Беларусі» / И. И. Синчук // Берасцейскі хранограф. Вып. 3. — Брэст, 2002. — С. 338-353.

Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Белорусский банковский бюллетень.- 1999. — № 33. — С. 34-43 ; №34. — С. 33-40.

Синчук, И. И. Деньги: историческая ретроспектива / И. И. Синчук // Нумизматический альманах. — 1997. — № 2. — С. 2-11, № 3-4. — C. 10-16.

Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук //  Банковский бюллетень. — 1996. — № 16. — С. 69-89.

Сінчук I. Нешчаслiвае шчасце нумiзмата / І. І. Сінчук // Мастацтва Беларусi. — 1991.- № 1.- С. 65-69.

Сінчук I. Erbe – значыць спадчына / І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. — 1990. — № 2. — С. 68-70.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці

Сінчук Іван Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск : БЕЛТА, 2002. – С. 441. – (Імі ганарацца землякі).

Стралец, М. Сінчук Іван Іванавіч / Міхаіл Стралец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 302.

Стрелец, М. В. Исследование истории денежного обращения Беларуси в публикациях И.И.Синчука / М. В. Стрелец // Этнасацыяльныя i культурныя працэсы ў заходнiм рэгiёне Беларусi: гiсторыя i сучаснасць : матэрыялы рэспублiканскай навуковай канферэнцыi  5-6 снежня 1997 г. / пад рэд. I. П. Крэня. — Гродна, 1998. — С. 197-202.

Стралец, М. Нястомны працаўнік навукі / Міхаіл Стралец // Кобрынскі веснік. — 2016. — 16 сакавіка. — С. 3.

Іван Сінчук, які нарадзіўся ў Кобрыне, выдатны навукоўца ў галіне грамадскіх навук.

Стрелец, М. В. Пример новаторства в науке / М. В. Стрелец // Вестник Брестского государственного технического университета. — 2005. — № 6. — С. 132-137.

Яскевич, С. И у российской валюты есть свой знак (7) / С. Яскевич // Заря.- 2001.- 16 июня.- С. 5. — В конкурсе “Знак рубля” признан лучшим вариантом символ историка И. И. Синчука.

Аддзел старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www. artmuseum.by /by/ aboutmuseum/otd/dbi. – Дата доступа : 15.11. 2015.