80 гадоў з дня нараджэння В. У. Курашыка (1939) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 102-103.

80 гадоў з дня нараджэння В. У. Курашыка (1939)

Курашык Віталій Уладзіміравіч — акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Ганаровы доктар Міжнароднай кадравай акадэміі. Нарадзіўся Віталій Курашык 8 мая 1939 года ў в. Дзівін. З 1982 года жыве ў Крыму. У 1982-1985 гг. старшыня гарвыканкама г. Еўпаторыя (Крым). У 1985-1987 гг. — загадчык аддзела Крымскага абкама КПУ, у 1987-1991 гг. — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні, старшыня Крымскага аблвыканкама. У 1991-1993 гг. В. У. Курашык — старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым. З мая 1993 г. па 14 чэрвеня 2001 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне. 3 1999 года — дуайен дыпкорпуса. З 2001 года — першы віцэ-прэзідэнт Міжрэгіянальнай Акадэміі кіравання персаналам. З 2003 года- саветнік Прадстаўніка Прэзідэнта ААТ «Лукойл» на Украіне. За сваю дзейнасць у Украіне і Беларусі В. У. Курашык узнагароджаны ордэнамі «Працоўнага Чырвонага Сцяга» і «За заслугі» III ступені (Україна), а таксама ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кабінета Міністраў Украіны і іншымі ўзнагародамі. Віталій Уладзіміравіч Курашык — Ганаровы грамадзянін г. Еўпаторыя. У 2010 годзе выйшла кніга В. У. Курашыка «Я не хочу судьбу иную…(Записки дипломата)», у якой ён шмат старонак прысвяціў сваёй малой радзіме в. Дзівін.

Курашик Виталий Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 517.

Курашык Віталь Уладзіміравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. – Мінск, 2002. — С. 437 : фота.

Гапанович, А. Н. Виталий Владимирович Курашик / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 72, 73. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Шпакова, Н. В. Курашик Віталій / Н. В. Шпакова // Українська дипломатична енциклопедія : у 2-х т. – Киев : Знання України, 2000. — Т. 1.Курашык Віталь Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 83-85.