9 жніўня 2018 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Паўлавіча Падпалава (1958), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/ index.php/search?searchword. – Дата доступу: 12.09.2018.

9 жніўня 2018 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Паўлавіча Падпалава (1958), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя

Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў нарадзіўся 9 жніўня 1958 года ў вёсцы Імянін Бухавіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975–1981 гадах вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, які скончыў Ленінскім стыпендыятам. З 1981 па 1983 год працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Віцебскага медінстытута пад кіраўніцтвам аднаго з вядучых кардыёлагаў рэспублікі, выдатнага клініцыста і педагога, прафесара А. Г. Даўгяла.

З 1983 года У. П. Падпалаў працаваў урачом у Віцебскім абласным кардыялагічным дыспансеры. У 1985 годзе ён паступіў у вочную аспірантуру па тэрапіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб. З 1986 года ўся творчая і навуковая дзейнасць Уладзіслава Падпалава была звязана з акадэмікам, прафесарам Г. І. Садарэнкам. З 1988 года працаваў асістэнтам, з 1994 года – дацэнтам, з 1996 па 1997 год – прафесарам кафедры шпітальнай тэрапіі. За гады працы У. П. Падпалава прарэктарам Віцебскага медыцынскага інстытута (1997–2005) распрацоўваліся і ўкараняліся новыя канцэптуальныя падыходы развіцця аховы здароўя і ўдасканалення медыцынскай адукацыі.

Уладзіслаў Паўлавіч з’яўляўся намеснікам старшыні працоўнай групы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы і рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007–2010 гады. На падставе паглыбленага аналізу стану здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам У. П. Падпалава распрацавана «Канцэпцыя ўмацавання здароўя насельніцтва Віцебскай вобласці і праграмныя кірункі яе рэалізацыі да 2015 года».

У. П. Падпалаў прайшоў курс навучання па тэрапіі і кардыялогіі Карнуэльскага ўніверсітэта (ЗША, 1996), курс прафесійнай перападрыхтоўкі на факультэце сацыяльнай медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя БЕЛМАПА (2000–2002), на факультэце педагогікі і псіхалогіі ВДМУ (2002–2005). Знаёміўся з арганізацыяй аховы здароўя Італіі (2001), Чэхіі (2002), Нідэрландаў (2005) і Швецыі (2007).

Уладзіслаў Паўлавіч мае вышэйшыя кваліфікацыйныя катэгорыі ўрача-тэрапеўта і ўрача-арганізатара аховы здароўя. Ён з’яўляецца галоўным пазаштатным кардыёлагам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. З 1999 года і па цяперашні час У. П. Падпалаў – загадчык кафедры тэрапіі № 1 ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У 2000 годзе ён арганізаваў і ўзначаліў Беларускае грамадскае аб’яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі. Пад яго кіраўніцтвам праведзена 8 міжнародных канферэнцый па дадзенай праблеме, у якіх прымалі ўдзел навукоўцы больш чым з 20 краін свету, у тым ліку з Расіі, ЗША, Канады, Швецыі, Польшчы, Грэцыі, Латвіі, Сірыі і інш. Неаднаразова прымаў удзел з дакладамі на вядучых міжнародных і еўрапейскіх кангрэсах, канферэнцыях і з’ездах, як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Расіі, Канадзе, Японіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Чэхіі, Галандыі, Польшчы, Грэцыі і іншых краінах. Мае публікацыі ў англамоўных часопісах.

Уладзіслаў Паўлавіч мае навуковыя працы па дэмаграфічнай бяспецы ў Рэспубліцы Беларусь і ролі ў ёй сардэчна-сасудзістай паталогіі ў насельніцтва, у прыватнасці, у пацярпелыхад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; па распрацоўцы медыкамянтозных і немедыкамянтозных метадаў карэкцыі. Кіруе фундаментальнымі і прыкладнымі навуковымі даследаваннямі ў вобласці аховы здароўя, дэмаграфіі, прафілактычнай медыцыны і кардыялогіі. Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-метадычных прац, 7 вынаходстваў, 6 з якіх абаронены патэнтамі. Член экспертнай камісіі Навуковага медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, член рэдакцыйных саветаў двух замежных і трох айчынных часопісаў.

За ўклад у практычную дзейнасць па ахове здароўя насельніцтва ў 2001 годзе прафесару У. П. Падпалаву была ўсталявана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навуковец узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя», памятным медалём «За заслугі развіцця ВДМУ», медалём «Сто гадоў прафсаюзам», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 12 сакавіка 2014 года прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Асноўныя працы У. П. Падпалава

  1. Прогностическое значение параметров вариабельности ритма сердца как фактора риска развития артериальной гипертензии / В. П. Подпалов, А. Д. Деев, В. П. Сиваков, Л. А. Розум // Кардиология. 2016. Т. 46, № 1. С. 39–42.
  2. Ремоделирование сердечно-сосудистой системы и биохимические параметры у пациентов с артериальной гипертензией I-II степени в сочетании с атеросклеротическим поражением сонных артерий / В. П. Подпалов, Н. С. Балашенко // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2015. Т. 14, № 5. С. 65–72.
  3. Ремоделирование сердечно-сосудистой системы у пациентов с артериальной гипертензией I и II степени / В. П. Подпалов, Н. С. Балашенко // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2015. Т. 14, № 1. С. 58–66.
  4. Способ прогнозирования 5-летнего выживания пациентов с аортальным стенозом тяжелой степени / В. В. Подпалов [и др.] // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2015. Т. 14, № 1. С. 67–74.
  5. Распространенность факторов риска в зависимости от уровней артериального давления в городской неорганизованной популяции (данные одномоментного исследования) / В. П. Подпалов, А. И. Счастливенко, А. Д. Деев, О. Н. Журова, Н. Н. Огризко // Кардиология в Беларуси. 2012. № 8. С. 76–88.
  6. Сиваков, В. П. «Прегипертензия» – наиболее значимые традиционные факторы риска развития артериальной гипертензии в лальнейшем (данные десятилетнего исследования) / В. П. Сиваков, В. П. Подпалов // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2011. Т. 10, № 3. С. 33–38.
  7. Артериальная гипертензия в аспекте решения проблемы демографической безопасности : материалы V Междунар. конф., V Респ. науч.-практ. конф. 21–22 мая 2009 г. / [науч. ред. В. П. Подпалов]. – Витебск : ВГМУ, 2009. – 325 с.
  8. Влияние факторов риска на распространенность артериальной гипертензии / В. П. Подпалов, А. Д. Деев, А. И. Счастливенко // Рецепт. 2007. № 1. С. 61–66.
  9. Прогнозирование развития и прогрессирования артериальной гипертензии : [монография] / В. П. Подпалов, В. П. Сиваков. – Витебск : ВГМУ, 2005. – 133 с.
  10. Прогнозирование развития и прогрессирования артериальной гипертензии / В. П. Подпалов, В. П. Сиваков // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2005. № 2.
  11. Артериальная гипертензия у населения, проживающего в радиационно-неблагоприятных районах, с позиций нарушения адаптации : автореферат диссертации… доктора медицинских наук / Владислав Павлович Подпалов. – Минск, 1994. – 42 с.
  12. Формирование дизадаптационного синдрома у населения, проживающего на территориях, загрязненных радионуклидами в результате аварии на Чернобыльской АЭС / В. П. Подпалов // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 5. С. 36–39.

Аб жыцці і дзейнасці У. П. Падпалава

  1. Подпалов Владислав Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 245–246.
  2. Подпалов Владислав Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 129.
  3. Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 504.
  4. Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч (1958, Кобр. р-н), вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 60 гадоў з дня нараджэння // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2017. № 9. С. 8. (Дадатак да бюлетэня. Беларускі каляндар. 2018 год).
  5. 60 гадоў з дня нараджэння Падпалава Уладзіслава Паўлавіча // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 71.
  6. Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2017. С. 104–106.
  7. Подпалов, В. П. «Нас должно быть больше!» / В. П. Подпалов ; [беседовала] Елена Бегунова // Рэспублiка. 2007. 17 студзеня. С. 1, 3.
  8. Рыжкова, Н. Кардиология завтрашнего дня сегодня : [доктор медицинских наук и практикующий кардиолог, профессор ВГМУ В. П. Подпалов удостоен звания заслуженного деятеля науки] / Н. Рыжкова // Витебские вести. 2015. 24 января. С. 1–2.

Кобрынскі раён

Імянін

Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч

юбілей