Рэцэнзія на кнігу А. Цітова «Геральдыка беларускіх местаў (XVI— пачатак XX ст.)».
ТРЭЦЯЯ HERALDICA ЦІТОВА
Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI— пачатак XX ст.). —Мн., 1998. —287 с.
Кніга выйшла ў выдавецтве «Полымя» вялікім накладам (5 тыс. экз.), у цьвёрдым пераплёце з тканевым пакрыцьцём, на выдатнай паперы, з шматлікімі каляровымі ілюстрацыямі. Гэта — «трэці падыход да штангі», бо перад тым была невялічкая брашурка А. Цітова «Гербы беларускіх гарадоў» (Мн., 1983, 47 с.), потым яго вялікая кніга «Гарадская геральдыка Беларусі» (Мн., 1989, 207 с.) таго ж выдавецтва «Полымя».