Сінчук Іван Іванавіч

Біяграфічны нарыс

Іван Іванавіч Сінчук нарадзіўся 8 сакавіка 1956 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыў сярэднюю школу № 5 г. Кобрына. Служыў у Савецкай арміі (1974–1976). У 1981 г. закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (спецыялізацыя «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны»).

Іван Сінчук займаўся архiтэктурна-археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Мазыра, Магілёва, Мінска, Быхава, Нясвіжа, Кобрына, Ленбарка. Прымаў удзел у раскопках у Гродна, Мсціславле, Навагрудку, Вільнюсе, Калінінградзе, Пскове, Ноўгарадзе. Практычную падрыхтоўку даследчыка атрымаў у аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея ў г. Маскве (1985–1986).

У 1992 г. закончыў аспірантуру Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «археалогія». Даследаваў гісторыю грашовага звароту, тэхніку манетнай справы IX–XX стст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI–XX стст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі. З 1995 г. супрацоўнічаў з Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай Акадэміі навук, вывучаў манетныя зборы ў музеях Польшчы.

Працаваў у розных навуковых і адукацыйных установах: у 1985–1991 гг. быў вядучым археологам навукова-даследчага інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя», у 1995–1998 гг. выкладаў у Беларускім універсітэце культуры і Еўрапейскім гуманітарным універсітэцы. З 2008 па 2014 гг. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выкладаў дапаможныя гістарычныя дысцыпліны па спецыяльнасці «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У кожнай з пералічаных устаноў трымаў планку па колькасных і якасных параметрах навуковай дзейнасці.

Працуючы ў мастацкім музеі, Іван Сінчук актыўна займаўся падрыхтоўкай да адкрыцця экспазіцыі Замкавага комплексу «Мір» і вырашыў шэраг праблем, звязаных з рэстаўрацыяй Мірскага замка (Гродзенская вобласць). Дзякуючы яго разнастайным ведам ў вобласці тэхнікі і інфарматыкі была выканана карэктура шэрагу тэхнічных заданняў «Мінскпраекта».

Выканаў індывідуальныя навукова-даследчыя праграмы «Тэхніка манетнай справы XVII ст.» і «Анамастыка беларускай эліты». Выконваў навуковую апрацоўку нумізматычных калекцый у музеях Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшы, Расіі. Быў аднім з заснавальнікаў Беларускага нумізматычнага таварыства.

Аўтар больш за 400 навуковых прац і 200 энцыклапедычных артыкулаў, якія вельмі патрэбныя ў плане прапаганды грамадазнаўчых ведаў сярод насельніцтва. Здзіўляе здольнасць аўтара данесці да шырокага чытача лаканічнае і ў той жа час строга навуковае тлумачэнне з’яў і працэсаў даступнай мовай. Адзін з аўтараў дапаможніка «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997). Ён падрыхтаваў таксама праграму навучальнага курса нумізматыкі для ВНУ.

Значная частка яго прац размешчана ў навуковай сацыяльнай сетцы academia.edu і актыўна выкарыстоўваецца спецыялістамі. Іван Іванавіч мае прызнанне далёка за межамі Бацькаўшчыны. Паспявае ён перакладаць і працы замежных калег. Сярод айчынных грамадазнаўцаў мала хто можа параўнацца з гэтым чалавекам па індэксе цытуемасці ў далёкім замежжы. Ён член расiйскай асацыяцыi «История и компьютер», міжнароднай Асацыяцыi нумізматаў Балтыі.

Іван Іванавіч упэўнена лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Ім напісана звыш 250 артыкулаў для энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993), «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6 т.), «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 т.), энцыклапедыях «Вялікае княства Літоўскае» (у 2 т.), «Республика Беларусь» (у 7 т.).

З’яўляецца спецыялістам па выкарыстанні матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях, адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях. У 2000 г. І. І. Сінчук стаў пераможцам расійскага конкурсу на знак рубля (дызайн сімвала). Беларускі гісторык першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя ХVII–ХІХ стст.

Звыш 40 гадоў Іван Іванавіч аддаў навуцы. За гэты час былі зроблены рэзанансныя адкрыцці пры даследаванні гісторыі грашовага абарачэння, сфармуляваны і пераканаўча абгрунтаваны прынцыпова новыя канцэпцыі ў галіне археалогіі, анамастыкі, баністыкі, фрагістыкі, фалерыстыкі, геральдыкі, мастацтвазнаўства. Шырокая эрудыцыя, дапытлівасць, адказныя адносіны да сваіх навуковых прац арганічна спалучаюцца з добразычлівасцю і жыццялюбіем – адметнымі якасцямі інтэлегента і выдатнага вучонага.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Галавейка Таццяна Аляксееўна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы І. І. Сінчука

  1. Беларуска-літоўская нумізматычная бібліяграфія 1950–2000 / І. І. Сінчук. – Мінск, 2017. – 124 с.
  2. Итоги – 50 : [список научных работ Синчука И. И. за 1984–2006 гг., перечень намеченных к публикации в виде книг работ юбиляра и очерк о знаке рубля] / И. И. Синчук. – Минск, 2007. – 60 с. : ил.
  3. История одной фальшивой монеты : [монография] / И. И. Синчук ; [науч. ред. Ю. М. Бохан]. – Минск : Минсктиппроект, 2006. – 37, [2] с. : ил., табл.
  4. Клады Беларуси: законодательство и практика / Синчук И. И. – Минск : Минсктиппроект, 2003. – 54, [1] с.
  5. Узнагародныя медалі Расійскай імперыі 19 – пачатку 20 ст. / І. І. Сінчук. – Мінск, 2002 – 48 с.
  6. Монетные дары в Фонд Народной Обороны жителей Кобринского повета в маеапреле 1939 г. / И. И. Синчук // Десятая Всероссийская нумизматическая конференция. Псков, 15–20 апреля 2002 г. : тезисы докладов и сообщений. Москва, 2002. С. 304–307.
  7. Находки единичных монет в г. Кобрине / И. И. Синчук, С. М. Янюк. – Минск : Технопринт, 2000. – 27 с. : ил., табл.
  8. Экспертное заключение о кладе монет 1718 вв. из д. Гладково Чаусского раёна Могилевской обл. Беларуси / И. И. Синчук. – Мінск : ПКФ «Арти-фекс», 1994. – 13 с.
  9. Раскопки на Мозырском замчище в августе 1988 г. / И. И. Синчук // Ученые записки Брестского государственного технического университета: гуманитарные науки : сборник научных трудов. Брест : БрГТУ, 2021. Вып. 3. С. 59–67.
  10. Проблема реконструкции остекления XVI–XVIII вв. памятника архитектуры «Мирский замок» // Мірскі замак. Крыніцы стварэння музейных экспазіцый: гісторыка-дакументальныя матэрыялы і інфармацыйныя тэхналогіі : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (г.п. Мір, 29 мая 2009 г.). Минск, 2013. С. 13–56.
  11. Ордэн / І. І. Сінчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 444–447.
  12. Находки единичных монет в г. Кобрине Брестской обл. Республики Беларусь / И. И. Синчук, С. М. Янюк // Седьмая Всероссийская нумизматическая конференция. Ярославль, 19–23 апреля 1999 г. : тезисы докладов и сообщений. Москва, 1999. С. 183–187.
  13. Атрибуция как приятная обязанность / Иван Синчук // Беларускі музей : навукова-папулярны часопіс. 2020. № 1 (сакавік). С. 30–33.
  14. Многоликий знак рубля / И. Синчук // Нумизматика. 2006. № 12.
  15. Первая белорусская нумизматическая энциклопедия «Археалогія і нумізматыка Беларусі» / И. И. Синчук // Берасцейскі хранограф. Брэст, 2002. Вып. 3. С. 338–353.
  16. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Белорусский банковский бюллетень. 1999. № 33. С. 34–43 ; № 34. С. 33–40.
  17. Деньги: историческая ретроспектива / И. И. Синчук // Нумизматический альманах. 1997. № 2. С. 2–11, № 3–4. C. 10–16.
  18. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Банковский бюллетень. 1996. № 16. С. 69–89.
  19. Нешчаслiвае шчасце нумiзмата / І. І. Сінчук // Мастацтва Беларусi. 1991. № 1. С. 65–69.
  20. Erbe – значыць спадчына / І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. 1990. № 2. С. 68–70.
  21. Дошнiцкi скарб / І. Сінчук // Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi. 1988. № 3. С. 19–20.

Аб жыцці і дзейнасці І. І. Сінчука

  1. Стралец, М. Сінчук Іван Іванавіч / Міхаіл Стралец // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2007. Т. 2. С. 569.
  2. Стралец, М. Сінчук Іван Іванавіч / Міхаіл Стралец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 302.
  3. Сінчук Іван Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 441.
  4. Стрелец, М. В. Исследование истории денежного обращения Беларуси в публикациях И. И. Синчука / М. В. Стрелец // Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэгіёне  Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы рэспубл. навук. канф. 5–6 снежня 1997 г. Гродна, 1998. С 197–202.
  5. Сінчук Іван Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2017. С. 130–132.
  6. 60 гадоў з дня нараджэння І. І. Сінчука (1956) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 16.
  7. 70 гадоў з дня нараджэння І. І. Сінчука (1956) // Краязнаўчы каляндар: юбілейныя і памятныя даты Кобрынскага раѐна : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2026 год / Кобрынская раѐнная цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2025. С. 27.
  8. Стралец, М. Нястомны працаўнік навукі : [пра дзейнасць гісторыка І. І. Сінчука, ураджэнца г. Кобрына] / Міхаіл Стралец // Кобрынскі веснік. 2021. 14 красавіка. С. 5.
  9. Стралец, М. Нястомны працаўнік навукі : [пра ураджэнца г. Кобрына, гісторыка І. І. Сінчука] / Міхаіл Стралец // Кобрынскі веснік. 2016. 16 сакавіка. С. 3.
  10. Яскевич, С. И у российской валюты есть свой знак : [ураджэнец г. Кобрына І. І. Сінчук атрымаў перамогу ў конкурсе «Знак рубля»] / Светлана Яскевич // Заря. 2001. 16 июня.