Антон Казіміравіч ШЫДЛОЎСКІ
Нарадзіўся ў 1987 годзе, выпускнік СШ № 2 г. Кобрына.
У 2010 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «выкладчык гісторыіі і нямецкай мовы», а ў 2011-м — магістратуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2010 — 2011 гадах працаваў журналістам у газеце «Слова Жыцця». У 2011 — 2014 гадах выкладаў у Кобрынскім політэхнічным каледжы, з 2014-га працуе ў СТАА «ВП Палессе».
Распрацоўвае наступныя тэмы: хрысціянскія канфесіі ў Беларусі ў паўстанні 1863 — 1864 гг., польская навуковая перыёдыка 1945 — 1965 гг., гісторыя кобрынскай зямлі ў XIX — першай палове XX стагоддзяў.
Аўтар 5 навуковых артыкулаў па дадзеных тэмах.