КУЛЬЧЬІЦКІ Андрэй (у манастве Аляксандр) Міхайлавіч (1826, в. Камень-Шляхецкі, цяпер Акцябр Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 28.12.1888) — праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык. Кандыдат багаслоўя (1857). 3 сям’і святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1857). 3 1847 святар Петрапаўлаўскай царквы ў Кобрыне, у 1852 прыняў манаства. У 1857—66 знаходзіўся ў якасці місіянера ў Пекіне, вывучаў побыт насельніцтва Кітая, складаў рус.-кітайскі слоўнік. 3 1866 інспектар Полацкай духоўнай семінарыі, з 1871 настаяцель царквы Рас. пасольства ў Рыме. 3 1878 епіскап туркестанскі, кастрамскі, галіцкі. Аўтар прац па гісторыі царквы, геаграфічных нататак і інш.
В.М. Чарапіца.