2021 Іўчанкаў, В. І. Правапіс у нескладовага ў медыйнай практыцы: агульныя назіранні

Іўчанкаў, В. І. Правапіс у нескладовага ў медыйнай практыцы: агульныя назіранні / В. І. Іўчанкаў // Роднае слова. — 2021. — № 10. —

С. 33—35.

Правапіс у нескладовага ў медыйнай практыцы: агульныя назіранні

Да прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008) напісанне літары ў у запазычаных словах было адным з самых спрэчных пытанняў і ў школах, і ва ўніверсітэтах, і ў рэдакцыйных калектывах, і ў выдавецтвах. Праблема датычылася перш за ўсё наступнай пазіцыі, закладзенай у “Правілах…” (1959): “У не скарачаецца:…3. У пачатку слоў іншамоўнага паходжання, а таксама ў сярэдзіне іх пасля галосных перад зычнымі, калі у ўтварае самастойны склад: праменні ультрафіялетавыя, дзяржаўны універсітэт, прэзідыум, кансіліум, радыус, раунд, страус,  клоун, соус і інш. Калі ж у ў сярэдзіне слова самастойнага склада не ўтварае, тады яно скарачаецца: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўперызацыя, браўнінг, маўзер”.

Словы можна было вымавіць па-рознаму: у-ні-вер-сі-тэт і а-у-ды-ен-цы-я; параўн.: ўні-вер-сі-тэт і аў-ды-ен-цы-я. Згадваю, як цяжка засвойвалася гэтае правіла першакурснікамі журфака. Даводзілася ісці на хітрыкі і выводзіць сваё тлумачэнне накшталт такога: калі галосны можа закрыць склад, то пішам ў (у нескладовае). Умоўна сюды траплялі выразныя выпадкі пераходу: аў-ды-то-ры-я, паў-за, аў-ды-я, маў-зер. Прыдуманае правіла было суб’ектыўным, як і зафіксаванае ў “Правілах…” (1959), і лёгка аспрэчвалася.

Назіраючы за правапіснымі калізіямі літары ў у запазычаных словах, прыходзім да суцяшальнай высновы — у дыяхраніі ўласна беларуская фанетыка-арфаграфічная з’ява набірае моц, пашыраецца, становіцца звыклай і не мае ранейшых супярэчнасцей. Пра “функцыянальнае нарастанне” літары ў сведчыць параўнальная табліца ўключэння ў (у нескладовага) у пісьмовую практыку, што адлюстравана ў зводах правіл 1934, 1956 і 2008 гг.

Звод “Правіл…” (1934) адцяняе выразную асаблівасць беларускай мовы — узнікненне гука [ў] на месцы іншых гукаў. Робіцца агульная заўвага пра напісанне літары ў у запазычаных словах. Менавіта апошняя пазіцыя паступова развівалася ў далейшых арфаграфічных распрацоўках.

У беларускай мове гук [ў] у адпаведнай пазіцыі з’яўляецца на месцы [л], [у] і [в], што пазначаецца літарай ў, якая фіксуе на пісьме даволі спецыфічны гук і вылучае беларусаў сярод усходніх, заходніх, паўднёвых славян.

Гісторыя пераходу названых гукаў мае цікавыя нюансы, якія выклікаюць спрэчкі ў лінгвістаў. Так, фанетычны закон змянення [в] на [ў] дзейнічае і сёння, чаго не скажаш пра пераход [л] у [ў].

Кожны гук [в] перад зычнымі і на канцы слова пераходзіць у [ў] — у славянскіх, запазычаных, устарэлых словах і ў наватворах.

Гук [л] не змяняецца на [ў]: калі ён мяккі і (вельмі, польскі), у запазычаннях (алкаголь, алмаз, балкон), у канцы назоўнікаў (стол), у кароткіх формах прыметнікаў (міл), у словах з беглымі галоснымі (палка — палак), у склада- наскарочаных словах (калгас — калектыўная гаспадарка). Пераход [л] у [ў] адбыўся яшчэ ва ўсходнеславянскай мове, з якой і развіліся руская, беларуская і ўкраінская мовы. Сёння дзеянне фанетычнага закону пераходу “сучаснага” [л] у [ў] у беларускай мове спынена, ён мёртвы,

Табліца. Літара ў у зводах беларускагз правапісу 1934, 1959, 2008 гг.

193419592008
Правапіс  у і ў Правіла 7. Пасля галосных заўсёды пішацца ў. совецкая ўлада           лепшы ўдарнік           прыехалі ў горад       садоўнік       Магілёў чытаў         воўк пісаў          роўны   Калі ў іншамоўных словах у пасля галосных з’яўляецца асобным складам, дык пішацца у:   прэзідыум     калёквіум              кансіліум трыумвірат          Каліж папярэдняе слова канчаецца на зычны (а таксама і на ў і й), або калі у пачынае новы сказ, ці стаіць пасля якога-небудзь знака прыпынку, тады пішацца у:   Разгорнем ударніцтва і соцспаборніцтва. Ударніцтва і соцспаборніцтва — большэвіцкія метады працы. Нашы метады працы — ударніцтва і соцспаборніцтва. Я прыехаў у горад.          У (складовае) і ў (нескладовае)   § 82. У не скарачаецца:       1.У пачатку слова, калі гэтым словам пачынаецца сказ або калі яно стаіць пасля знакаў прыпынку; пасля слова, якое канчаецца на зычную ці нескладовыя ў і й, а таксама   ў сярэдзіне і ў канцы слова пасля зычных:           У сонечным прадвесні звіняць, як срэбра, песні (Колас). Наш зрок – узлёт зарніцы (Колас). Песня-радасцьзапануе,у прасторы паплыве (Колас). Уцякай, мароз-дзядуля! (Колас). Святло з усходу (Глебка). Да нас у госці май прыходзіць, як не прыходзіў у вяках (Купала) .        2.У пачатку слова ў імёнах уласных: рака Урал,наУкраіне,каляУфы,ГромаваУльяна. Марыя Ульянава, МаякоўскіУладзімір. 3.У пачатку слоў іншамоўнага паходжання,  а таксама ў сярэдзіне іх пасля галосных перад зычнымі, калі у ўтварае самастойны склад: праменні ультрафіялетавыя,дзяржаўны універсітэт, прэзідыум, кансіліум, радыус, раунд, страус, клоун, соус і інш. Калі ж у ў сярэдзіне слова самастойнага склада не       ўтварае, тады яно скарачаецца: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўперызацыя, браўнінг, маўзеа.  § 83. У скарачаецца: 1.У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосную і паміж гэтымі словамі няма знакаў прыпынку: Згодна ў полі ўздоўж дарогі каляінкі ўюцца (Колас). Вершы на ўкраінскай мове. Гэта ж правіла адносіцца і да прыназоўніка у. Раніца ў нядзельку (Колас) 2.У сярэдзіне слова, дзеў ў (нескладовае) развілося з в або л, пасля галосных перад зычнымі або літарамі е, ё, я, ю і пры раздзельным іх вымаўленні з папярэдняй зычнай: аўторак, галоўка, роўны, саўгас, каўголк,заўтра,здароўе,саўю, салаўі, рэўю.Салаўе, Аліўе, воўк, поўны, маўчаць. 3.У канцы слова пасля галосных, дзе ў (не- складовае) развілося з в або л: свякроў сказаў, стварыў.      § 84. У імёнах уласных, у якіх у беларускім вымаўленні пачатковае у развілося з в,  пішацца ў пачатку у: Уладзімір, Усевалас Уладзіслаў, Усяслаў, Уладзівасток, Уладзікаўказ , Уладамірскі.           §15.Нескладовае  ў пішацца згодна з беларускім вымаўленнем пасля галосных пры чаргаванні [у]з[ў]: у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень ( ад усіх), моцны ўдар (ад удару).хацела ўзяць (хацеў ўзяць), сонца ўзімку (месяц узімку, крыкі «ўра» (крык «ура»),для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцягузвіўся),ледзьве ўчуў (раптам учуў); у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі:аўдыенцыя, саўна,фаўна. Аўдыякасета.ашра, джоўль,каўчук,маўзер,маўр,паўза,раўнд;але: траур; пры чаргаванні [л]з [ў]:даў.мыў. казаў,змоўклі,воўк,шоўк,поўны,коўзкі,моўчкі,паўметра,боўтаць;але:палка,памылка,сеялка,Алдан,Алжыр,Албанія,Волга,Волдай,балгарыя; пры чаргаванні [в] з [ў]:лаўка(лава),крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс). бацькаў (бацькавы),кроў(крыві),любоў(любові),кароў (карова),гатоў (гатовы),аўчына,аўторак, каўбой,аўгур,Аўстрыя,Аўдоцця,Аўрора,Каўказ,Боўш,Роўда,аўгіевы стайні,; але: краіна В’етнам,рака Влтава,армія В’етконга, змаганне за В’енцьян. У канцы запазычаных  слоў ненаціскное уне скарачаецца: фрау,Шоу,Ландау,Каратау,Дахау,Цеміртау,ток-шоу,ноу-хау. 2.Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, групоўка ультра,норма і узус,насілі унты,чулася уханне, аул,баул,аукаць,у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй(уй, які смешны!). 3.Гук  [у] не чаргуецца з [ў]  у запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ум,-ус:прэзідыум, кансіліум, радыус,страус, соус,і вытворных ад іх. 4. Гук  [у] на пачатку Ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка : ва Узбекістан (для узбекаў), на Уральскіх горах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, даУсяслава.

яму не падпарадкоўваецца шмат слоў, у тым ліку і наватворы.

Гук [ў] можа ўтварыцца на месцы галоснага [у], чым вельмі вылучаецца, бо займае прамежкавае становішча паміж галосным і зычным, г. зн. з’яўляецца санорным. Нездарма можна сустрэць меркаванні пра эпентычнасць (устаўку) гэтага гука. У Ф. Янкоўскага чытаем: “Спалучэнні галосных іу, ыу не маглі захавацца без змянення: паміж галосных узнік прыдыхальны гук; такое фанетычнае спалучэнне абазначым іўу, ыўу: радыўус, кансіліўум, калёквіўум, прэзідыўум. Гэты прыдыхальны зычны на пісьме не абазначаецца” (Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мінск, 1989, с. 128). Вучоны слуш- на заўважаў адметнасць вымаўлення слоў такога тыпу. Не раз выказваліся прапановы “ўзаконіць” на пісьме гэты прыдыхальны гук, аднак агульнай падрымкі яны не знайшлі, і правапісная норма засталася ранейшай: ў не пішацца ў запазычаных стовах. якія заканчваюцца на —ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус,страус, соус і вытворных ад іх. Можна меркаваць, што да гэтага пытання яшчэ вернуцца нашы нашчадкі… Дарэчы, у прапановах акадэмічных мовазнаўцаў (2006 г.) асобна стаяла пазіцыя пра напісанне слоў  раўнд,клоўнх – іх  рэкамендавалася пісаць праз літару у.

У “Правілах…» 1959: пераход [у] у [ў] фіксуецца на пісьме намнога шырэй, чым у “Правілах…” (1934). што стала сведчаннем актыўнага дзеяння фанетычнага закону пераходу [у] ва [ў] і паслядоўнага фіксавання яго ў арфаграфіі. Яшчэ большае пашырэнне адлюстравання літары ў на пісьме ў “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008): напісанне ў (у нескла-

довага) стала амаль універсальным,строга вызначаным.

Такім чынам, тэндэнцыі  фанетычнага  пераходу гукаў у [ў] розныя. У адным выпадку гэты працэс жывы. дзейнічае і сёння, у другім — сынены, мёртвы, як здарылася з пераходам гука [л] у [ў] (калгас, параўн.: саўгас). У трэцім – пераход адбываецца непаслядоўна ( клоўн, джоўль і страус, прэзідыум).

Звернемся да сучаснасці. Літара ў пішацца  згодна з беларускім вымаўленнем пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]: у пачатку слова (калі гэтае слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку):Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт адзначыў юбілей(Звязда 13.06.21); у сярэдзіне слова пасля  галосных перад зычнымі: Задзірысты клоўн,гномы і вясёлыя тролі… (Звязда. 17.01.21).

Вядома, што ў »Правілы…”(2008) слов  трапур трапіла ў якасці выключэння. Запазычанню з нямецкай (Тгаuег) у беларускай мове адпавядае лексема жалоба, якая амаль цалкам семантызуе нагрузку слова траур. У паданалізным матэрыяле (медыятэксты партала (zviazda.by) выпадках такога ўжывання не зафіксавана. Толькі ў нумары газеты “Звязда” ад 18.08.19 г. сустрэліся дзве ілюстрацыі з ў: У Адэскай вобласаці аб’яўлены траўр па ахвярах пажару ў гатэлі; Мэр Адэсы Генадзь Труханаў таксама даў распараджэнне пра дзень траўра ў горадзе.

У “Правілах..(2008) ліквідавана адно з выключэнняў, калі запазычаныя словы з пачатковым у не падпарадкоўваліся асноўнаму правілу. Сёння пішам: праграмная ўверцюра, была ўзурпатаркай, паводле ўльтыматуму, ля ўнівермага, вядомы ўніверсал, пра ўнітарызм, вымушаны ўніфікаваць, да ўрану, няма ўрбанізму, мова ўрду, ва ўтылітарызме, жанчына-ўролаг, выглядае ўтапічным і інш.

Пашырана перадача на пісьме чаргавання [у] з [ў] пасля галосных у словах іншамоўнага паходжання: Адамстаўн (адзіны населены пункт вострава Піткерн), Янгстаўн (горад у ЗША. штат Агаё), пакгаўз, блокгаўз, брудэргаўз, экзэрціргаўз, цэйхгаўз, нактоўз (падстаўка ў выглядзе шафы для ўстаноўкі магнітнага компаса на судне), накдаўн, аўт, тайм-аўт, лакаўт, накаўт, скаўт, бойскаўт, раўт, абляўт, далучаны ўмляўт, даўн, клоўн, чаўш (гатунак вінаграду), ноўтбук і інш.

Мы прааналізавалі частотныя выпадкі выкарыстання прыназоўнікава-склонавай словаформы ва ўніверсітэце (больш за 3000 ужыванняў: Цікавым падаецца і той факт, што за час вучобы ва ўніверсітэце з Жэняй Янішчыц… ЛіМ. 22.11.18) і менш частотныя – ва ўнісон (67 ужыванняў арфаграмы). Арфаграфічных парушэнняў не выяўлена. У пацвярджэнне прывядзем і люстрацыі выкарыстання формы ва ўнісон па гадах (2013-2021): …усе ва ўнісон пазіцыі беларускага боку выказвалі пазіцыю неабходнасці адзіных падыходаў да тарыфаўтварэння як для ўнутраных спажыўцоў краін, так і для партнёраў па Саюзе… (Звязда. 23.05.21); Разумеў, што яго “ціхая” лірыка не гучыць ва ўнісон з палітычнай траскатнёй, таму і мусіў адысці ад паэзіі (ЛіМ. 25.02.20); …яго гучанне было такім мяккім і гарманічным, што, здавалася, ці то выканаўцы спяваюць ва ўнісон з аркестрам, ці то сам аркестр — ва ўнісон з імі (Беларусь=Ве1аrus. 7.12.19); I ў каторы раз ва ўнісон з паэтэсай сугучнымі становяцца радкі... (ЛіМ. 22.11.18); …каб стаць эмоцыяй мастака, які ў кожным радку “дыхае ва ўнісон” са сваім чытачом (ЛіМ. 21.07.17); А калі пачынаеш аналізаваць, аказваецца,што шмат людзей падзяляюць мой пункт гледжання, у нас мазгі працуюць ва ўнісон (ЛіМ. 15.10.16); Працаваць ва ўнісон (Звязда. 19.05.15); Ведаеце, для мяне ў гэтым творы адкрылася такое прачытанне тэмы Вялікай Айчыннай вайны, якое ідзе практычна ва ўнісон з Адамовічам, з Быкавым (ЛіМ. 12.05.14); Галасы ваенных гісторыкаў гучаць ва ўнісон… (Звязда. 29.10.13).

Невялікія адхіленні назіраюцца ў выкарыстанні лексемы фаўна. Так, у “Звяздзе” (18.05.21) чытаем: Між тым “Фаўна горада» яшчэ некалькі гадоў таму звярталася да гарадскіх уладаў з просьбай выдзеліць месца для ле- гальнага пахавання жывёл. I ў гэтым жа матэрыяле 4 разы сустракаем словаформу фауна: У Мінску ўтылізацыю трупаў жывёл ажыццяўляюць як прыватныя фірмы, так і дзяржаўныя прадпрыемствы “Экарэс” і “Фауна горада”. Такое ж ужыванне знаходзім у нумарах за 29.10 і 7.12.19, 7.06.18, 2.02.17.

У паданалізным матэрыяле знойдзена 60 выпадкаў карэктнага напісання слова: Якая мастацкая фаўна ўзрасце на гэтай глебе? (ЛіМ. 13.10.19); Я адказваю: азёры, балоты, флора і фаўна — для нашых гараджан ужо экзотыка ; (Звязда. 8.06.21) і г. д., што сведчыць пра ўстойлівую тэндэнцыю да захавання арфаграфічнай нормы.

Як бачым, правапісная мадыфікацыя тыпу «прыназоўнік на канцавую галосную + запазычанае слова з пачатковым ў” даволі лёгка ўвахолзіць у жыццё, чаго не скажаш пра пазіцыю, закладзеную ў § 15 “Правіл…” (2008): У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау. Але пра гэта пагаворым у на- ступным артыкуле.

Віктар Іўчанкаў

Матэрыялы Віктара Іўчанкава пад рубрыкай “Правапіс у дзеянні” друкуюцца з 2020 г.:“Правапіс літары о: пра што сведчыць частотнасць графемы” (№ 6), “Правапіс літары о: дынаміка засваення ў пісьмовай практыцы” (№ 7, “Літара а на медыйнай прасторы — выразнік беларускай адметнасці” (№ 8), “Фіналі -аль і -ар у медыйнай практыцы» (№ 9), “Літара я ў медыятэкстах газеты “Звязда”: выпрабаванне правапіснай практыкай” (№ 12), «Спецыфіка правапісу спалучэнняў галосных у запазычаных словах: Па матэрыялах газеты “Звязда”» (2021, № 5), “Спалучэнні галосных у запазычаных словах: выбар арфаграмы: На матэрыяле медыятэкстаў партала zviazda.by” (2021, № 6), «Пра арфаграму “аўдыя”: На матэрыяле медыятэкстаў партала ; zviazda.by » (2021, № 8).