Казлоў, Л. Р. Паміж горадам і вёскай / Л. Р. Казлоў // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры : зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы», Факультэт гісторыі і сацыялогіі, Кафедра гісторыі Беларусі ; [рэдкалегія: Т. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адказныя рэдактары) і інш.]. — Гродна, 2007. – С. 56-60.
ПАМІЖ ГОРАДАМ I ВЁСКАЙ
(картаграфічныя крыніцы да гісторыі мястэчак Гарадзеншчыны ў XIX — пачатку XX ст.)
Згодна з гісторыка-этнаграфічным раяніраваннем Гарадзенскі рэгіён адносіцца да Панямоння. У пачатку разглядаемага перыяду тут ужо налічвалася каля 70 мястэчак — больш, чым на суседніх беларускіх землях [13, с. 250-251]. іх узнікненне і даволі хуткае развіццё было звязана з удалым месцазнаходжаннем (на скрыжаванні дарог, зручнае месца гандлю і рамяства), агульным сацыяльна-эканамічным развіццём. Нельга забывацца, што выдзяленню мястэчак сярод іншых паселішчаў садзейнічала і адметнае ад суседніх звычайных вёсак уласнае інфраструктурнае развіццё: царква, касцёл ці малітоўны дом (сінагога альбо мячэць), магчымасць атрымаць нейкае ўменне ці адукацыю (пазнейшыя пачатковыя школы, бібліятэкі), непасрэдная адміністрацыйная ўлада (войт), карчма, нарэшце — пакрывенства караля і вялікага князя, мясцовага свецкага ці духоўнага феадала [11, с. 358, 371, 372, 432, 441]. Шэраг даследчыкаў лічаць, што менавіта месцапалажэнне найбольш спрыяла пашырэнню вядомасці і прыцягальнасці мястэчка (ля гасцінца, маста і пераправы, ля замка ці кляштара і інш.). Не дзіўна, адкуль узяліся многія іх назвы.
Мястэчкі займалі пасярэдняе месца паміж горадам (бо значна саступалі яму ў колькасці насельніцтва і не мелі абарончых забудаванняў) і вёскай (якую пераўзыходзілі памерамі і разнастайнай гаспадарчай дзейнасцю, але ўсё ж трымаліся земляробства і жывёлагадоўлі). Канешне, сярод гэтых адметнасцяў ёсць дастаткова выключэнняў. Паводле стылю жыцця местачковец быў бліжэй да сельскага жыхара, які вырашаў мноства сваіх гаспадарчых ды іншых запатрабаванняў у бліжэйшым мястэчку.
Арганізацыя жыццядзейнасці мястэчак рэгламентавалася старажытным звычайным правам. У XVI ст. яно было «адшліфавана» Літоўскімі статутамі, якія дзейнічалі даволі працяглы час (практычна да XIX ст.), а ў разглядаемы перыяд карэгавалася расійскім заканадаўствам. Што тычыцца пераліку гэтых своеасаблівых населеных пунктаў, іх статуса і лакалізацыі, то добра вядома пра раскіданасць патрэбных крыніц. Таму пэўную дапамогу пры даследаванні гісторыі мястэчак можа аказаць картаграфічны матэрыял — старажытныя карты, змястоўнае дакументальнае сведчанне тагачаснага стану рэчаў.
Прасачыць лёс кожнага мястэчка немагчыма не толькі з-за іх унушальнай колькасці (перад пачаткам XIX ст. у Беларусі іх налічвалася некалькі соцень), але і з прычыны таго, што амаль кожнае з іх мела даволі выразныя асабістыя рысы (гаспадарчая дзейнасць, этнічны склад, характар сувязей з суседняй аколіцай – «цягнуўшыміся» да гэтага своеасаблівага цэнтра вёскамі). Можна толькі вызначыць некагорыя агульныя катэгорыі, звязаныя ці то з памянёным ужо месцапалажэннем, ці паступовым пераўтварэннем буйных вёсак у мястэчкі, што патрабавала адпаведнага адміністрацыйнага пацвярджэння. Гэтыя з’явы дастаткова прасочваюцца пры картаграфічным метадзе даследавання — паслядоўным параўнанні адпаведна храналогіі больш ранніх карт з пазнейшымі.
Для гісторыі беларускіх мясгэчак XIX — пачатку XX ст. прыдатны комплекс прыкладна з дзевяці-дзесяці карт. Адразу адзначым, што тагачасная тэуналогія, ды і ідэалагічныя падставы не маглі не адлюстроўвацца на картаграфічных крыніцах. Яны зэычайна прадстаўляюць сітуацыю з нейкім спазненнем, не заўжды адпавядаюць рэчаіснасці, таксама, як і назвы, што ў разглядаемы час не пазбеглі працэсу т.зв. «нармалізацыі» (русіфікацыі). Недакладнасць старажытных карт у рэтраспекцыі проста паясняецца адсутнасцю топагеадэзійнага абгрунтавання. Затое старажытныя карты ўтрымліваюць мноства разнастайнай інфармацыі, якая, дарэчы, падаецца надзвычай кампактна.
Прыкладам гэтага і першай крыніцай можа служыць рукапісная карта палкоўніка Барэнвіля, з’явіўшаяся «па гарачых слядах» падзелаў Рэчы Паспалітай у апошняй чвэрці XVIII ст. Яго здымкі Літоўскай губерні з-за сваёй рознамаштабнасці вызывалі справядлівыя нараканні пазнейшых картографаў [7, с. 27], не дастасоўваюцца асобныя секцыі. Але і пры такіх «вокамерных» недакладнасцях, зробленая паводле гэтых матэрыялаў «Генеральная карта Літоўскай губерні» (складзена ў 1793, 1796 і 1797 гг.) змястоўна прадстаўляе цэлы шэраг беларускіх паветаў, у г.л. Гродзенскі, Ашмянскі, Ваўкавыскі, Лідскі, Новагародскі і Слонімскі, з іх гарадамі, мястэчкамі, вёскамі, нават маёнткамі — дварамі, корчмамі, мясцовымі «заводамі», гацямі, запрудамі і млынамі.
«Літоўская губерня» (разам з падрыхтоўчым брульёнам-чарнавіком) захоўваецца ў маскоўскім ваенна-гістарычным архіве [19]. ІІраўда, не ўсе населеныя пункты, у т.л. мястэчкі, маюць подпісы, таму абавязкова трэба карыстацца падрабязнымі картамі больш позняга часу з мэтай дакладнай лакалізацыі. «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» падае колькасць мястэчак у гэтай губерні — 268 [13, т. 4, с. 384]. Колькі менавіта ўявіць на беларускія паветы, па твору Барэнвіля ідэнтыфікаваць цяжка. Але затое магчыма прадставіць местачковае наваколле.
Наступныя картаграфічныя выданні, што з’яўляліся дзякуючы дзейнасці расійскіх ваенных тапографаў, для шырокага ўжытку прадстаўлялі асобна Гродзенскую губерню (аформілася ў 1802 г.). Трэба голькі ўлічваць, што размова ідзе пра тэрыторыю сучаснай вобласці з яе раёнамі. Як вядома, паўднёвая частка губерні зараз адносіцца да Берасцейшчыны. Карацей кажучы, сучасным даследчыкам неабходна мець на ўвазе існуючыя межы. Таму заўжды ўзнікае пытанне пра месцапалажэнне і колькасць мястэчак — на той «губернскай» тэрыторыі, ці на сённяшняй, «абласной»?
Дзве карты з прэтэнзіяй на змястоўнасць і дакладнасць па разглядаемай тэрыторыі з’явіліся ў першай чвэрці XIX сг. Гэта «Падрабязная карта Расійскай імперыі», ці «столістоўка», К. І. Апермана 120] і «Генеральная карта Гродзенскай губерні», змешчаная ў «Атласе» В. П. Пядышава [21]. На самой справе маштаб абедзвюх карт (1:840000) не дазваляў пазначыць нават палову населеных пунктаў, хаця мястэчкі можна на іх адшукаць. Прынамсі, пацвердзіць дакументальна іх існаванне на той час.
Галоўнай жа картаграфічнай крыніцай першай паловы XIX ст лічыцца «Спецыяльная карта Заходняй часткі Расійскай імперыі» (дзесяцівярстоўка) [22]. Яе стваральнік, інжынер-генерал Ф. Ф. Шубер. ставіў за мэту пазначыць усе гарады, мястэчкі і вёскі, усю гідраграфію, лясы і галоўныя дарогі. Але ізноў маштаб (1:420000) не дазволіў да канца рэалізаваць такую грандыёзную праграму. На карце Шуберта відочны толькі населеныя пункты, практычна — поўнасцю, астатняе (апрача рэк) толькі выбарачна. Асобныя густанаселеныя рэгіёны «загрувашчаны» наазвамі, падпісаны з парушэннем картаграфічных правіл. Асабліва гэта тычыцца Гродзенскай губерні. Тым не менш «дзесяцівярстоўка» вытрымала некалькі перавыданняў (1826-1840) і застаецца выдатнай аглядальна-тапаграфічнай картай таго часу.
Значныя сацыяльна-эканамічныя перамены, што адбываліся ў грамадстве, адлюстроўваліся на картах з пэўным спазненнем. Гэта адчувалі і ў ваенным асяроддзі, якое патрабавала па-сапраўднаму падрабязных твораў — тапаграфічных карт з усімі мясцовымі дэталямі. З гэтай мэтай яшчэ ў трыццатыя гады XIX ст. узнавілася праца па здымках непасрэдна на тэрыторыі губерняў, з апорай на трыангуляцыйна-геадэзічныя памеры [7, с. 106-111]: Пазней (з 1845 г.) распачалася праца па складанні і выданні новай карты у трохвярстовым маштабе (1:126000) Інструментальныя здымкі па Гродзенскай губерні былі праведезены пасля падаўлення вызваленчага руху 1831 г. і закончыліся ў 1837 г. У спецыяльнай інструкцыі для ваенных тапографаў, паміж іншым гаварылася аб неабходнасці даваць назвы сельскіх населеных пунктаў на рускай і польскай мовах, пазначаць колькасць двароў пры кожнай вёсцы [7, с. 162, 165]. А першыя аркушы «трохвярстоўкі» Гродзенскай губерні сталі выдавацца з 1855 г.
На адзінаццаці аркушах (поўнасцю ці часткова) можна ўбачыць усю сённяшнюю Гродзенскую вобласць (рад XIII — аркуш 5; XIV — 4, 5; XV — 3, 4, 5; XVI — 3, 4, 5; XVII — 3, 4). Калі браць толькі Панямонне, там, дзе Гродна, Ваўкавыск, Карэлічы, Ліда, Навагрудак і Слонім, то гэта будуць: рад XV — арк. 3, 4 і 5 (часткова); рад XVI — арк. 3 і 4; рад XVII — 3 і 4 (часткова) [23]. Без перабольшвання – «трохвярстоўка» застаецца лепшай картай на тэрыторыю Беларусі сярэдзіны і другой гіаловы XIX ст. Яе асноўныя і шматколькасныя паказчыкі будуць актыўна выкарыстоўвацца амаль да 30 — 40-х гадоў наступнага сгагоддзя.
Калі на гэтай ваенна-тапаграфічнай карце цікавіцца толькі мястэчкамі, то для Іх абазначэння прымяняўся асобы шрыфт, а сама назва папярэджвалася літарай «М» з кропкай. Такім чынам, непасрэдна для Панямонскай Гарадзеншчыны на адпаведных аркушах «трохвярстоўкі» лакалізуецца прыкладна (з тых, што можна ідэнтыфікаваць) 66 мястэчак: Адэльск (Гродз.), Азёры (Гродз.), Азярніцы (Слон.), Астрына (Шчуч.), Беліца (Лідс.), Ваверка (Лідс.), Валеўка (Навагр.), Васілішкі (Шчуч.), Вензавец (Дзятл.), Воўпа (Ваўк.), Вялікая Бераставіца (р/ц), Галынка (Бераст.), Гнезна (Ваўк.), Голдава (Лідс.), Дварэц (Дзятл.), Дзераўная (Слон.), Дзяляцічы (Навагр.), Дзярэчын (Зэльв.), Дзятлава (р/ц), Дуды (Іўеск.), Дылева (Лідс.), Дэмбрава (Шчуч.), Жалудок (Шчуч.), Забалоцце (Шчуч.), Зэльва (р/ц), Івашкавічы (Зэльв.), Ізабелін (Навагр,), Індура (Гродз.), Іўе (р/ц), Ішгала (Шчуч.), Казлоўшчына (Дзятл.), Каменка (Шчуч.), Карэлічы (р/ц), Крамяніца (Зэльв.), Крынкі (Карэл.), Лебяда ( Лідс.), Ліпнішкі (Іўеск.), Лунна (Маст.), Любча (Навагр.), Малая Лапеніца (Ваўк.), Міжэрычы (Зэльв.), Мікалаеў (Іўеўск.), Мір (Карэл.), Мсцібава (Ваўк.), Мыто (Лідс.), Наваельня (Дзятл.), Новы Двор (Свісл.), Новы Двор (Шчуч.), Нягневічы (Навагр.), Орля (Шчуч.), Падароск (Ваўк.), Пескі (Маст.), Поразава (Свісл.), Раготна (Дзятл.), Ражанка (Шчуч.), Ракавічы (Шчуч.), Рось (Ваўк.), Свіслач (р/ц), Скідзель (Гродз.), Турэц (Карэл.), Уселюб (Навагр.), Цырын (Карэл.), Шчучын (р/ц), Шылавічы (Слон.), Янар (Дзятл.) і Ярэмічы (Карэл.).
На гэтай жа карце можна адшукаць і ўсе меншыя населеныя пункты (вёскі, засценкі, асобныя двары, розныя селішчы), дарогі, лясы, рэкі і балоты, словам, усё тое, што складала наваколле мястэчак.
Добрую паслугу для даследвання тэмы могуць зрабіць таксама карты, што выпускаліся ў прыватным пецярбургскім прадпрыемстве Л. Ільіна, новая «дзесяцівярстоўка» (1864-1871) І. Стральбіцкага, а таксама незакончаная «дзвюхвярстоўка» (працы з 1885 г.) – «Тапаграфічная карта Заходняй Расіі» (1:840000). Нарэшце, гэты картаграфічны комплекс замыкае створаная ў варшаўскім Ваеннагеаграфічным інстытуце ў трыццатыя гады мінулага стагоддзя кіламетровая карта, на якой яшчэ можна ўбачыць мястэчкі Панямоння, тыя, што яшчэ захаваліся [24].
Крыніцы і літаратура
1. Административно-территориальное устройсгво БССР. Т. I (1917 – 1941 гг.). Минск : Беларусь. 1965.
2. Адрес-календарь и справочная книга Гродненской губернии на 1874 год, Ч. 2, с приложеннем карты Гродненской губерннн. – Гродно : Гродн. губ. стат. ком., 1874.
3. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края (изд. П. Батюшкова 1890 г.). – Минск : Изд. центр БГУ, 2004.
4. Бобровский. П. О. Гродненская губерния. Ч. 1-2 / П. О. Бобровский. — СПб. : Тип. Ген. штаба, 1863.
5. Волости и гмины 1890 года, 11 — Гродненская губ. (с картой). — СБб. : изд. Центр. стат. ком. МВД, 1890.
6. Г’історыя Беларусі. Т. 4 (Беларусь у складзе Расійскай імперыі). – Мінск : Экаперспектыва, 2005.
7. Исторический очерк деятельности Корпуса военных топографов. 1822-1872. — СПб., 1872.
8. Лакотка, А. І. Мястэчкі Беларусі / А. І.Лакотка // Мастацтва. — 1988.
№ 10.
9. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982.
10. Соркіна. І. В. Роля мястэчак у сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі ў канцы XVIII — первай палове XIX ст.: дыс. … канд. гіст. навук / І. В. Соркіна. – Гродна : ГрДУ, 1998.
11. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. – Мінск : БелСЭ, 1989.
12. Указатель населенным местам Гродненской губернии. – Гродно : Изд.стат.ком., 1905.
13. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах, Т. 5. – Мінск : БелЭн., 1999.
14. Davies. N. Boże igrzysko. Historia Polski / N. Davies. – Kraków : Znak, 2001.
15. Gloger, Z. Geografia historyczna ziem dawnej Polski / Z.Gloger. — Kraków, 1900.
16. Krassowski, B. Mapy topograficzne ziem polskich 1871-1945, t.1 / B. Krassowski, M.Tomaszewska. – Warszawa : BN, 1979.
17. Rouba, N. Przewodnik po Litwie i Białejrusi / N. Rouba. – Wilno : Kurjer Litewski, 1909.
18. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, tt. I — XV. – Warszawa : Wędrowiec. 1880-1902.
19. Генеральная карта Литовской губернии (рукописн.) 1793-1797. [по материалам полковника Боренвиля].
20. Подробная карта Российской империи. — СПб., 1801-1805.
21. Генеральная карта Гродненской губернии // «Атлас» В.Пядышева. — СПб., 1821.
22. Специальная карта Европейской России. — СПб., 1826-1840.
23. Военно-топографическая карта Западной России. Гродненская губерния. — СПб., 1855.
24. Mapa taktyczna WIG w skali 1; 100000 («setka wigowska»). — Warszawa, 1926-1939.
Л.Р. Казлоў
(Мінск, УП «Арты-Фэкс»)