2023 Ратуемся спадчынай

Ратуемся спадчынай // Краязнаўчая газета. – 2023. – Май (№ 20). – С. 2.

Адкрылася выстава «Мастацтва старажытнай картаграфіі», аўтарам-укладальнікам якой выступае беларускі вучоны, гісторык, картограф Леў Казлоў.

Ратуемся спадчынай

17 мая ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адкрылася выстава «Мастацтва старажытнай картаграфіі», аўтарам-укладальнікам якой выступае беларускі вучоны, гісторык, картограф, галоўны рэдактар «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» Леў Казлоў.

У стагоддзе высокіх тэхналогій, калі вывучыць мясцовасць і пракласці патрэбны маршрут можна проста ў сваім тэлефоне, ніхто не карыстаецца старамоднымі папяровымі картамі. Аднак Леў Казлоў, які з дзяцінства захапляецца картаграфіяй, лічыць інакш. Яго хобі — скрупулёзнае аднаўленне старажытных карт, якія ён адшуквае ў розных архівах, бібліятэках, на аўкцыёнах і ў прыватных калекцыянераў. Дзякуючы працы Льва Рамановіча, айчынныя музейныя экспазіцыі папоўніліся дзясяткамі новых выяў беларускіх зямель з маршрутамі старажытных часоў, якія раней не дэманстраваліся.