Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны

70 гадоў з дня нараджэння А. А. Волчака (1955) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2020. — С. 164.

70 гадоў з дня нараджэння А. А. Волчака (1955)

Волчак Аляксандр Аляксандравіч — доктар геаграфічных навук, прафесар. Лаўрэат прэміі Нацыянальнай Акадэміі навук 2007 г.Нарадзіўся 17 мая 1955 г. у в. Сачковічы Пінскага раёна. Працяглы час вучыўся і працаваў у Кобрыне. Аляксандр Аляксандравіч — аўтар больш за 870 навуковых прац, у т. л. 30 манаграфій, 18 вучэбных дапаможнікаў, трох дапаможнікаў розных міністэрстваў і ведамстваў, 14 вынаходстваў і карысных мадэляў. За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2016 г. А. А. Волчак узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Волчак Аляксандр Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2 -е выд., дапрац. і дап. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 20-21 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

Стрелец, М. От рабочего до профессора. Александр Александрович Волчек / Михаил Стрелец // Брестская газета. – 2005. – 25 мая.