ГЕРЖА МІКАЛАЙ ПАЎЛАВІЧ
Гержа Мікалай Паўлавіч – кандыдат тэхнічных навук. Дацэнт Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.
Нарадзіўся Мікалай Гержа 9 лютага 1956 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага раёна. У 1963 годзе ён пайшоў у першы клас Літвінкаўскай пачатковай школы, у 1967 годзе працягваў вучобу ў Батчынскай васьмігадовай школе. Сярэднюю адукацыю Мікалай атрымаў у Якаўчыцкай сярэдняй школе Жабінкаўскага раёна.
У 1973 годзе Мікалай Гержа паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут на факультэт «Сельскагаспадарчае будаўніцтва». У 1978 годзе скончыў інстытут і быў накіраваны ў Беларускі праектны навукова-даследчы інстытут па будаўніцтву на сяле, дзе працаваў інжынерам-канструктарам. У гэтым жа годзе Мікалай быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1980 годзе дэмабілізаваны і выбраны па конкурсу асістэнтам кафедры «Арганізацыя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ў будаўніцтве» Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.
У 1984 годзе Мікалай Паўлавіч скончыў факультэт кіравання будаўнічай вытворчасцю Маскоўскага інстытута кіравання імя С. Арджанікідзе па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка».
У 1985 годзе М. П. Гержа паступіў у аспірантуру Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута аказання матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі па будаўніцтву (ЦНДІАМТД, г. Масква). У 1989 годзе ён абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені «Кандыдат тэхнічных навук» па спецыялізацыі «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчасцю жалезабетонных вырабаў».
З 1990 года М. П. Гержа — старшы выкладчык кафедры «Арганізацыя і АСК у будаўніцтве» Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, пазней кафедры «Менеджменту і маркетынгу» Брэсцкага політэхнічнага інстытута.
З 1996 года і па цяперашні час Мікалай Паўлавіч — дацэнт кафедры «Менеджменту і маркетынгу» (з 1998 года кафедры «Міжнародных эканамічных адносін і інвестыцый» Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.
Працы
Гержа, Н. П. Автоматизация управления технологическим процессом изготовления железобетонных изделий : диссертация … кандидата технических наук : 05.23.08 / Николай Павлович Гержа. — Минск, 1989.
Головач, Э. П. Методические рекомендации по преддипломной практике и выполнению дипломной работы для студентов специальности Э.01.08.00. «Мировая экономика и международные экономические отношения» дневной формы обучения. // Э. П. Головач, Н. П. Гержа, Е. И. Пашковец.
Аб жыцці і дзейнасці
Гержа Николай Павлович / материал предоставлен Батчинской публичной библиотекой. – Батчи, 2017.