Імгненне як вечнасць
У адведзеную яму юрту вяртаўся позна. Калі стэп ужо ахінула сваім крылом прахалода, а на начным небе запаліліся дзясяткі зорак. Некаторы час пастаяў ля ўваходу.
Людская гамонка пакрысе сціхла. У наваколлі запанавала нейкая на дзіва адчувальная цішыня. Яна гатовая была цалкам праглынуць, растварыць у сабе ўсё жывое. Парушала яе толькі цвырканне конікаў у траве ды незадаволенасць кабыліц, якія адганялі ад сябе надакучлівых жарабят.
След месяца, што выглядаў з-за лёгкіх хмар, здавалася, хоча сарвацца з неба. Апынуцца ўнізе, там, дзе, не ведаючы людской ласкі, стаяў густы травастой. Бадай, месяцу жадалася крануцца яго сваім лязом і жаць сцябліну за сцяблінай.
Дзесьці і на радзіме, падумалася Адаму Дамінікавічу, таксама хутка сокам нальюцца травы. Будуць з нецярпеннем чакаць сенакосу. Травы, самі паміраючы, дадуць жыццё тым, каму перадасца іх жыватворная сіла. У гэтым таксама праяўленне рэальнасці. Тая суровая непазбежнасць, ад якой нікуды не дзенешся. I чалавечае жыццё ў гэтым сэнсе не выключэнне. 3 адной толькі розніцай.
Адны, несучы свой крыж — хто годна, а хто таму, што так задумана ў прыродзе, — праходзяць адпушчаны Богам час. Іншыя — іх, праўда, меней — адчуваюць уласную адказнасць і за чужыя лёсы. I нават не толькі за лёсы, але і за ўсё жыццё.
У сваім пастаянным жаданні і імкненні зрабіць яго лепшым і болын шчаслівым, яны гатовыя на самаахвярнасць, на пакуты. I на душэўныя, і фізічныя. Магчымасць загінуць за Бацькаўшчыну лічаць для сябе найлепшым дарункам. Да падобных нямногіх лю- дзей ён і належаў. Таму не па сваёй волі і апынуўся за тысячы кіла- метраў ад мясцін, дзе нарадзіўся.
Занатаванае не забудзецца
Назаўтра прачнуўся пазнавата. I таму, што ніхто не спяшаўся яго будзіць. Аднак хутчэй па іншай прычыне. Нялёгкая дарога, а таксама багата ўражанняў ад сустрэч і гутарак усё ж стамілі. Аднак, на здзіўленне, адчуваў сябе бадзёра. Нягледзячы на тое, што пасцель з-за нязвыкласці падавалася жорсткай, а таму часта пераварочваўся з боку на бок.
Няйначай на карысць пайшоў кумыс. Толькі паспеў падумаць, што было б няблага папіць яго, як у юрту асцярожна пастукаўся цюленгут. Гэта быў не той, які ўчора частаваў яго ў Бай-Мухамеда. Не з пустымі рукамі прыйшоў, а з піялай кумысу.
З’яўленне цюленгута было вельмі дарэчы. Не чакаючы, пакуль той налье кумысу, узяў з яго рук піялу, а пасля шклянку. Напоўніўшы яе ледзь не да краёў, аднак не адразу выпіў. Асцярожна рабіў глыток за глытком. Смакуючы напой і атрымліваючы пры гэтым усё болынае задавальненне.
Цюленгут з цікаўнасцю назіраў за ім, бо яму дагэтуль ніколі не даводзілася бачыць, каб так пілі кумыс, аднак свайго здзіўлення не выказваў.
Сузін сам парушыў маўчанне:
— У вас так кумыс не п’юць?
Гэты слуга слаба ведаў рускую мову, і да яго не адразу дайшоў сэнс сказанага. Адам Дамінікавіч другую шклянку выпіў ледзь не нагбом. Пацікавіўся ў цюленгута:
— Так вы п’яце?
Той нарэшце зразумеў, што і да чаго, усміхнуўся. У знак пацвярджэння, што госць не памыліўся, кіўнуў галавой.
Сказаўшы яму, што хутка зойдзе да Бай-Мухамеда, Сузін паспяшаўся пакінуць у блакноце некалькі запісаў. Пісаў хутка, занатоўваючы толькі самае галоўнае. Каб пазней, калі з’явіцца болын вольнага часу, пашырыць запісы. Апошнім часам так рабіў нярэдка. Ведаў: па вяртанні на радзіму гэтыя запісы шмат раскажуць пра жыццё ў краях, у якіх яму давялося пабываць.
Жаданне госця — закон
Ледзь паказаўся ля юрты Бай-Мухамеда, як той выйшаў насустрач. Першым працягнуў руку, каб паздароўкацца. Пасля стаў распытваць, як спалася, ці спадабалася частаванне. Пацікавіўся і ўражаннем ад гасцей.
Адам Дамінікавіч толькі паспяваў адказваць. Разумеў, што і яму трэба было б ветліва пацікавіцца здароўем султана. А таксама здароўем яго жонкі, дачок і блізкіх. Дый самаадчуваннем Іртэна Каратаева. Але Бай-Мухамед так шмат гаварыў, задаючы пытанне за пытаннем, што не ўдавалася і слова ўставіць.
Парэшце выйшаў і сам Каратаеў, які прачнуўся куды раней і паспеў з юрты, адведзенай яму на начлег, завітаць да гаспадара. Гэтаксама, як дагэтуль Бай-Мухамед, пачаў распытваць. Ім, здавалася, не будзе канца.
Першым спахапіўся Бай-Мухамед:
— Запрашаю, запрашаю, мой шаноўны госць.
— 3 задавальненнем, ваша султанская міласць, — узрадаваўся Сузін.
Узрадаваўся не таму, што хацелася есці. Пасля ўчарашняга пышнага застолля прагаладацца не паспеў. 3-за таго, што з’явілася магчымасць хутчэй адбыць сняданак. Менавіта так і падумалася — «адбыць». Хоць і высока цаніў гасціннасць сваіх новых знаёмых. Але хацелася хутчэй прагуляцца па наваколлі. А без сняданку пра гэта і гаворкі не магло ісці.
Падавалі той жа кумыс і моцны, толькі без смятанкі, чай. «Як у нас дома», — мільганула ў Адама Дамінікавіча думка. Не абышлося і без мясных страў. Хоць іх было менш, чым на ўрачыстым застоллі. Аднак і тое, што прапанавалі, еў з цяжкасцю. Але адмовіцца не мог. Не зразумелі б, расцанілі гэта як непавагу.
Усё чакаў, як тактоўней паведаміць аб сваім жаданні. У казахаў жа не прынята было пытацца ў госця наконт ягоных планаў. Пра ўсё ён павінен сказаць сам.
Такі момант настаў, калі султан і Каратаеў пра нешта загаварылі па-свойму.
— Прабачце, ваша султанская міласць, што перабіваю, — звярнуўся Адам Дамінікавіч да Бай-Мухамеда як да гаспадара, — хацеў бы пазнаёміцца з насельнікамі іншых аулаў.
— Ваша жаданне — для мяне закон, — адказаў Бай-Мухамед.
— Але яны ж па-руску не разумеюць, — Сузін усміхнуўся, — я, на жаль, так і не вывучыў дасканала казахскую мову.
— Будзе перакладчык, — запэўніў султан.
— Але спачатку пахаджу адзін.
— Як пажадаеце.
Чарговы аул — чарговыя ўражанні
Прыхапіў паходную сумку, узяў планшэты. Збіраўся сабраць рэдкія, характэрныя для гэтых мясцін, кветкі і травы для гербарыя. Але доўга не хадзіў. Зразумеў, што адмовіўшыся на пэўны час ад перакладчыка, даў прамашку. Як называлася тая ці іншая кветка, трава не ведаў. Казахі ж, якіх напаткоўваў, патлумачыць не маглі. Не разумелі, пра што пытаецца.
Вярнуўся па перакладчыка. Пасля гэтага справа зрушылася з месца. Сумка папаўнялася ўсё новымі і новымі экзэмплярамі. За- адно шмат размаўляў з казахамі. Яны, відаць, таму, што яго не суправаджалі казакі, былі гасціннымі. Ахвотна запрашалі ў юрты. Паказвалі розныя рэчы, тлумачылі іх назвы, прызначэнне. Адама Дамінікавіча зацікавіла і іх апратка.
Мужчыны ў асноўным насілі шырокія белыя кашулі. У залежна- сці ад надвор’я, карысталіся таксама безрукаўкамі і каптанамі. Надзявалі шырокія шаравары. Галаву ж іх пакрывалі епічастай шап- кай з лямца.
А вось жанчыны, як даведаўся, карысталіся той апраткай, што і жонка султана з яе дочкамі. На іх былі каляровыя сукенкі з ба- ваўнянай тканіны, аксамітавыя камізэлькі. Як і ў мужчыны, насілі шаравары. Толькі калошыны іх не звісалі свабодна, а былі сабраны ля шчыкалаткі. На нагах жа насілі ічыгі — мяккія боцікі. Як і радавітыя жанчыны, любілі ўпрыгожванні. Іх галаўныя ўборы звычайна заканчваліся пер’ямі пугача. Насілі дарагія пацеркі, завушніцы, бранзалеты.
На працягу некалькіх дзён Сузін знаёміўся з ауламі, размешчанымі ўздоўж Утвы, і іх насельнікамі. Папаўняў свае блакноты запісамі. Не толькі занатоваў побыт казахаў. Запісваў і асобныя выразы, прыказкі і прымаўкі.
Ад заручын давяселля — сем гадоў
Бай-Мухамед разам са сваім аулам і казакамі, якія суправаджалі яго, сабраўся ў новае качэўе. Яно знаходзілася ад гэтага месца далей на паўднёвы ўсход. Адам Дамінікавіч паехаў разам з імі. Разам з імі пазней перабраўся і ў мясцовасць Булдурты. Гэта ў пятнаццаці кіламетрах ад азёрнага фарпоста памежнай лініі. Фарпост — перадавы пост, умацаваны пункт.
Уражанняў было нямала. Не толькі асабістых. Многае расказалі яму і людзі, якія наведваліся да Бай-Мухамеда. Дый мясцовыя казахі ахвотна запрашалі да сябе.
Шмат дало і знаёмства з пісьмаводам султана Мінчырака — Багданавым. Пісьмаводам называлі служачага, які ў канцылярыі вёў справы. Татарын па нацыянальнасці, ён не толькі з павагай ставіўся да мясцовага фальклору.
Багданаў добра ведаў татарскія і башкірскія песні. Высока ацаніў іх. Хоць быў перакананы, што параўнанне з казахскімі не на карысць ім.
Наколькі мілагучныя казахскія песні, Сузін пераканаўся ў час аднаго з вяселляў. На яго паехаў яшчэ з адным султанам — Манбетам.
Перш чым пачуць песні, з задавальненнем пазнаёміўся з маладымі. Жаніх расказаў пра мясцовыя звычаі, звязаныя з пасагам. Як падалося Адаму Дамінікавічу, яны былі куды болып дэмакратычнымі, чым у яго на радзіме. Хоць таксама патрабавалі немалых выдаткаў. Але адводзіўся час, каб падрыхтавацца.
Гэты жаніх са сваёй нявестай абручыўся сем гадоў назад. За гэты час жаніх сабраў калым — выкуп жаніха бацькам нявесты. Ён складаўся з сарака баранаў, пяці коней, некалькіх кароў і двух вярблюдаў.
Бацька жаніха перад вяселлем для султана Манбета і Сузіна наладзіў і асобны прыём. У час яго два маладыя казахі па чарзе спявалі. Гэта выклікала ў прысутных ажыўленне. Яно нярэдка заканчвалася смехам. Відаць, яны наладзілі між сабой так званы айтыс. Гэта калі некалькі чалавек, спаборнічаючы між сабой, лёгка імправізуюць. Даюць саперніку хуткі і належны вершаваны адказ.
У час самога вяселля Сузін адкрыў для сябе ўсё хараство казахскіх музычных інструментаў. Ігра на іх таксама суправаджалася пастаяннымі імправізацыямі. Пра змест іх, праўда, ён мог толькі здагадвацца. Перакладчыку не ўдавалася дакладна перадаць іх сэнс. Аднак задавальненне прыносіла сама чароўная музыка.
Кыз — куу і…пацалунак
Назаўтра Адам Дамінікавіч з Манбетам трапіў яшчэ ў адзін аул. Там у сувязі з вяселлем ладзіліся спартыўныя спаборніцтвы. Чаго толькі на іх ні пабачыў!
Захапляльнае відовішча выклікала байга. Гэта — спецыяльныя скачкі на атрыманне загадзя вызначанага прыза.
Нямала балелыпчыкаў сабралася паглядзець і на курэс.
Двое асілкаў доўга не маглі адзін аднаго паваліць на зямлю. У кожнага з іх знаходзіліся прыхільнікі. Падбадзёрвалі «сваіх» дружнымі воклічамі. Ці, калі нешта не атрымлівалася, выказвалі незадавальненне.
Пачаўся сайыс — усе кінуліся да таго месца, дзе ён праводзіўся. Трэба бачыць, як двое вершнікаў што ёсць моцы стараліся скінуць саперніка з сядла.
Нечым падобным да сайысу быў кокпар. Толькі гэтым разам кожны з коннікаў імкнуўся вырваць з рук саперніка забітае казляня.
Любімай жа забаўкай моладзі ў час спаборніцтваў з’яўлялася гульня кыз-куу. У перакладзе гучыць, як «дагані дзяўчыну». Пачуўшы пра яе, Сузін нават пашкадаваў, што ўжо немалады. Дый не хвацкі наезнік. Затое разам з іншымі з задавальненнем сачыў, як несліся навыперадкі на конях дзяўчаты і юнакі.
Калі дзяўчыне ўдавалася абагнаць хлопца, яна… біла яго бізуном. Аднак такое адбывалася рэдка. Хоць казашкі і ўпэўнена трымаліся ў сядле. Юнакі стараліся не толькі таму, што не хацелі быць пераможанымі. Не хацелі выклікаць у прысутных усмешкі. Заахвочвала іх тое, што той, хто абганяў наезніцу, мог прылюдна пацалаваць яе. Сярод жа дзяўчат былі і ганарліўкі, якія ў іншых абставінах не падпускалі хлопцаў да сябе. У час кыз-куу і з’яўлялася, бадай, адзіная магчымасць дамагчыся свайго.
Былі ў Сузіна і іншыя, не менш уражвальныя сустрэчы. Толькі не пра іх ён расказаў у сваіх мемуарах. Прынамсі тое, што прапанаваў у друк, заканчваецца згадкамі пра вяселле, на якім прысутнічаў. Дый пра спаборніцтвы, што адбываліся тады.
Гэтыя запісы былі апублікаваны ў 1871 годзе ў некалькіх нумарах варшаўскага часопіса «Кгопіка КосНіппа» («Сямейная хроніка»). Яны — цікавая крыніца для вывучэння побыту і традыцый казахаў у першай палове XIX стагоддзя. Багатыя і на асабістыя назіранні, што тычацца стасункаў з пэўнымі людзьмі. У першую чаргу з тагачаснымі правіцелямі. Прыцягваюць увагу апісанні прыроды.
Але гэта адбылося значна пазней.
На дапамогу прыйшоў сябар
Вярнуўшыся ў Арэнбург, працягваў службу ў Памежнай камісіі. 3 нецярпеннем чакаў, калі ссылка скончыцца. Вызвалілі летам 1837 года. Паўстала пытанне, куды ехаць. Успомніў пра Караля Хадкевіча, з якім пасябраваў.
Граф Караль Хадкевіч быў арыштаваны за тое, што яго падазравалі ва ўдзеле ў паўстанні 1830-1831 гадоў. Хоць гэта і не было даказана, усё адно правёў у Арэнбургскай крэпасці каля 14 месяцаў.
Бацька яго быў вядомым хімікам. Валодаў шэрагам маёнткаў, у тым ліку Турцом пад Наваградкам і часткай Петрыкава. Удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Было Каралю з каго браць прыклад.
Даведаўшыся, што Сузін можа пакінуць месца ссылкі, Караль прапанаваў яму прыехаць жыць да сябе ў маёнтак Млынаў на Валыні. Гэтай прапанове Адам Дамінікавіч, канечне ж, узрадаваўся. Са студзеня 1838 года ён стаў у Млынаве гувернёрам графавых плямен- нікаў. Аднак выхаваннем іх займаўся нядоўга. 20 ліпеня 1837 года яго зноў арыштавалі.
Прывезлі ў горад Луцк, непадалёку ад Млынава. Адтуль пераправілі ў Кіеўскую крэпасць. Яшчэ праз некаторы час у Вільні паўстаў перад следчай камісіяй па справе падпольнай дэмакратычнай арганізацыі «Саюз польскага народа». Ніякіх доказаў ягонай віны камісія не знайшла. Тым не менш працягваў сядзець у казематах Кіеўскай крэпасці. 3-пад арышту вызвалілі толькі 5 лютага 1839 года. Паехаў у Млынаў, дзе зноў знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам.
У Млынаве жыў да 1841 года. Потым пераехаў у Вільню. Адтуль — у Варшаву. Там і памёр 11 снежня 1879 года.
Хто — у Арэебургу, хто — у Забайкаллі
Арэнбургшчына, казахскія стэпы сталі толькі часткай яго біяграфіі. У яшчэ аднаго выгнанніка Івана Гарбачэўскага адбылося інакш. Свой вечны спачын ён знайшоў там, куды і быў сасланы.
Праз самоту нялёгкіх дзён, праўда, знаходзіў каліва радасці. У шэрасці дзён заўважаў сонечныя промні лепшага жыцця. Згадваючы памерлых сяброў, радаваўся новаму пакаленню. Упэўнены быў, што яно стане куды шчаслівейшым. Хоць і сам быў павойму шчаслівы. У гэтым ты і ўпэўнішся, пазнаёміўшыся з ім бліжэй.
Прызнаюся шчыра: пісаць пра Гарбачэўскага мне асабліва радасна. Сваю вайсковую службу я праходзіў у Бураціі. Усяго ў нейкіх кіламетрах сямідзесяці ад горада Пятроўска-Забайкальскага, колішняга Пятроўскага Завода. А туды Іван Іванавіч і быў сасланы царскімі ўладамі. На жаль, тады пра яго нічога не чуў. Затое пашанцавала. Не здагадваешся ў чым? Магу прыгадаць тыя мясціны. Таму пісаць пра Гарбачэўскага мне не толькі прыемней, але і лягчэй. Як бы вяртаюся туды, дзе ў гады юнацтва пабываў сам. Адначасова ўсё гэта стараюся ўбачыць і вачыма самога Івана Іванавіча.
Дык завітаем спачатку ў Забайкалле.